Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Актывіст чакае адказу ад ідэолага

milinkevich.org
21 апреля 2009, 15:40
Каардынатар Руху "За Свабоду" па Гомельскай вобласці Уладзімір Кацора паведаміў пракурору вобласці і яе кіраўніцтву пра ігнараванне ідэолагам Гомельшчыны зваротаў грамадзян.

Уладзімір Кацора звярнуўся ў пракуратуру вобласці і да намесніка старшыні аблвыканкама Пятра Кірычэнкі з патрабаваннем прымусіць кіраўніка галоўнага упраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама Анатоля Кацілу адказаць на пісьмовы зварот актывіста.

Яшчэ 5 студзеня бягучага года сп. Кацора напісаў галоўнаму ідэолагу вобласці заяву, каб той даслаў копію рэкамендацый Гомельскаму гарвыканкаму аб распрацоўцы прыкладных узораў дакументаў, неабходных для падачы ў выканаўчыя органы пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, бо шмат разоў чыноўнікі райвыканкама не дазвалялі праводзіць акцыі, па прычыне нібыта няправільна аформленых дакументаў. Прайшло ўжо некалькі месяцаў але адказ ад сп. Кацілы так і не прыйшоў.


Гэта і стала падставай для звароту ў адпаведныя інстанцыі. "Прашу абявазаць начальніка галоўнага упраўлення ідэалагічнай працы Гомельскага аблвыканкама накіраваць у мой адрас копію рэкамендацый…, а таксама даць прававую ацэнку яго дзеянням (бяздзеянню) па факту пакідання зварота грамадзяніна без разгляду па сутнасці ўзнятага пытання", – гаворыцца ў заяве.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ