Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Вечар памяці Аляксея Карпюка

milinkevich.org
21 апреля 2009, 15:49
Імпрэза з прэзентацыяй кнігі Аляксея Карпюка "Развітанне з ілюзіямі" адбудзецца 23 красавіка у Гродна. Сустрэча, на якой гарадзенцы будуць ўзгадваць знакамітага земляка, арганізаваная пры падтрымцы Руху "За Свабоду".

Увазе прысутных будзе прапанаваны відэафільм "Мой Аляксей" – унікальныя кадры з апошняга прыжыццёвага інтэрв’ю жонкі пісьменніка Іны Карпюк. Сваімі ўспамінамі пра Аляксея Карпюка падзеляцца вядомыя гарадзенцы – літаратары, навукоўцы, грамадскія дзеячы, журналісты, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў. Таксама будзе магчымасць пазнаёміцца з архіўнымі фотаздымкамі, якія ілюструюць гарадзенскае жыццё 50-80 гадоў мінулага стагоддзя.

Падчас сустрэчы адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксея Карпюка "Развітанне з ілюзіямі", якая пабачыла свет у выдавецкай серыі "Гарадзенская бібліятэка", заснаванай Гарадзенскім Рухам "За Свабоду".

"Хто баіцца слова "крэсы" і не любіць успамінаць пра штучны падзел Беларусі на Усходнюю і Заходнюю, таму варта чытаць прозу Карпюка… каб без крыўды прыняць, што заходнікі іначай думаюць, іначай працуюць, іначай лічаць грошы, іначай паміраюць, чым усходнікі, і гэта зусім не ў крыўду ні тым, ні гэтым. І гэта не разбурае Край…", - напісала Данута Бічэль у прадмове да кнігі Карпюка.

Мерапрыемства пачнецца 23 красавіка, а 19 гадзіне па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Запрашаюцца усе ахвотныя. Уваход вольны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ