Затрымалі за лістоўкі

"Радыё Свабода"
22 апреля 2009, 17:30
У Брагіне міліцыянты й чалавек у цывільным затрымалі гомельскіх актывістаў АГП Аляксандра Процку і Натальлю Шчукіну.

Яны раздавалі гараджанам абвесткі пра тое, што 25 красавіка, напярэдадні чарговых угодкаў чарнобыльскай катастрофы, адбудзецца ўскладаньне кветак і вянкоў да мэмарыялу адселеных вёсак і да помніку чарнобыльскаму пажарніку Васілю Ігнаценку, які памёр ад радыяцыі.

Затрыманых даставілі ў міліцыю. Супраць Аляксандра Процкі складзены адміністрацыйны пратакол за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Як паведаміў сам затрыманы актывіст, яго наўпрост абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу. У дачыненьні да Натальлі Шчукінай пратаколу не складалі.

Зь міліцыі Аляксандра Процку даставілі ў Брагінскі раённы суд, дзе ён зараз і чакае судовага выраку.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовости субъектов ❯ Затрымалі за лістоўкі