Сайт UDF.BY блокируется из Беларуси. Пожалуйста, пользуйтесь нашим зеркалом: https://udf.name

Мілінкевіч звярнуўся да Лукашэнкі адносна справы Аўтуховіча

milinkevich.org
11 мая 2009, 12:07
Кіраўніку Рэспублікі Беларусь
Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу
Мінск, 08 траўня 2009 г.


Аляксандр Рыгоравіч,

Прашу звярнуць Вашу ўвагу на лёс грамадзянаў нашай краіны Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі.

8 лютага 2009 года яны былі затрыманыя ў Ваўкавыску і ўсім траім было прад'яўлена абвінавачванне па арт.218 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). На працягу трох месяцаў знаходжання пад вартай з Аўтуховічам, Лявонавым і Асіпенкам фактычна не праводзяцца следчыя дзеянні, дагэтуль не адбыліся вочныя стаўкі з меркаванымі пацярпелымі і сведкамі абвінавачвання. Больш за тое, па злачынстве, у якім яны абвінавачваюцца, ужо было праведзенае следства, былі асуджаныя іншыя людзі, якія адбываюць пакаранне, шкода пацярпелым была кампенсаваная.

Пратэстуючы супраць зацягвання следства і несправядлівага характару свайго затрымання Мікалай Аўтуховіч быў вымушаны пайсці на адзіна даступную меру пратэсту ва ўмовах турмы – на галадоўку. Ён патрабуе неадкладнага пачатку адкрытага судовага разбіральніцтва або змянення меры ўтрымання для сябе, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі. Ён галадае ўжо 23-ыя суткі.

Справа ваўкавыскіх прадпрымальнікаў набыла міжнародны рэзананс, бо расцэньваецца міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, як магчыма палітычна матываваны пераслед.

Каб выратаваць жыццё Мікалаю Аўтуховічу і ў мэтах паляпшэння іміджу нашай краіны, прашу Вас здзейсніць акт добрай волі і дзеля забяспечэння належных правоў і законных інтарэсаў згаданых грамадзянаў Рэспублікі Беларусь паспрыяць неадкладнаму пачатку адкрытага судовага разбіральніцтва па дадзенай справе, або змене меры ўтрымання для Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі.


З павагай,
Аляксандр Мілінкевіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники

Новости других СМИ