20 год з “дзюбелем“ у галаве (+эклюзіўнае відэа)

Сяргей Будкин для www.udf.by
23 ноября 2009, 15:04
Адна з найстарэйшых беларускіх рок-камандаў спраўляе 20 год сваёй дзейнасці. Нязменны лідэр каманды Аляксандр Куллінковіч кажа, што было шмат выпадкаў, калі каманда магла разваліцца, але заўжды трымалася толькі на адным – любові прыхільнікаў. Ілюстраваная гісторыя скандальных рокераў – толькі на www.udf.by.

Падобна на тое, што факт 20-годдзя гурта дзівіць самога Аляксандра Куллінковіча. Усё пачыналася хутчэй як школьны прыкол. Музыкам тады толькі споўнілася 17 год, але ідэяў было поўна. Малавядомы факт – першая назва гурта "Нейра дзюбель" – Че.Ка. Рарытэтнае фота тых часоў.

20 год з "дзюбелем" у галаве (+эклюзіўнае відэа)

Годам нараджэння гурта "Нейра дзюбель" лічыцца 1989. Тады Куллінковіч на пару са сваім сябрам прадукавалі альбомы адзін за адным у хатніх умовах. Сапраўднае музычнае жыццё ND з канцэртамі-гастролямі пачалося ў 91-м. Тады нязменны бубнач каманды Андрэй Сцепанюк зладзіў для гурта першую фотасесію ля кантэйнераў са смеццем. Гэта і ёсць самы першы здымак гурта Neuro Dubel.

20 год з "дзюбелем" у галаве (+эклюзіўнае відэа)

У сярэдзіне 90-х справы гурта нязменна ішлі ўгару: яны ўжо мелі прафесійна запісаныя альбомы, выступы на вялікіх пляцоўках. На канцэрце ў мінскім ДК "Луч" у 93-м Куллінковіч упершыню ў жыцці пайшоў у народ: сыйшоў са сцэны і кінуўся проста ў натоўп прыхільнікаў. "Мяне здорава памялі, трымалі на руках, намагаліся разарваць. Было вельмі крута і крыху страшна", - згадвае ён пра той момант.

20 год з "дзюбелем" у галаве (+эклюзіўнае відэа)

Падмацаваў зорны статус каманды праект "Песнярок", у якім вядучыя рок-каманды краіны перапявалі творы "Песняроў". Neuro Dubel зрабіў панк-версію песні "Вологда" і ўзяў удзел у канцэрце-презентацыі, якая праходзіла ля помніка Янку Купалу летам 1997 года. Гурт Куллінковіча сваім выступам закрываў канцэрт. "Тады я ўпершыню на вялікую публіку паказаў, які я прыдурак", - згадвае Куллінковіч.

20 год з "дзюбелем" у галаве (+эклюзіўнае відэа)

Праз год тую самую "Вологду" Neuro Dubel выканаў разам з "Песнярамі" на цырымоніі "Рок-каранацыя". Тады галоўную рок-карону Куллінковіч атрымаў з рук Уладзіміра Мулявіна. "Гэта была першая і самая галоўная карона для мяне", - кажа Аляксандр.

20 год з "дзюбелем" у галаве (+эклюзіўнае відэа)

Не менш шчаслівы дзень у жыцці Куллінковіча – сустрэча з Пятром Мамонавым – яго ўлюбёным выканаўцам, "чалавекам, які з’яўляецца святлом у акенцы". "Пётр Мікалаевіч прыязджаў граць спектакль у Мінск, а я быў на рыбалцы на Нёмане. Ведаючы, што такі шанец трэба скарыстаць, жонка паслала сяброў на машыне сярод ночы, каб яны мяне прывезлі. Сустрэча наша адбылася на вячэры пасля спектакля. Мы некалькі гадзін правялі ў размове, але гэта была размова не прыхільніка з кумірам, а двух звычайных людзей. Cапраўды адзін з самых шчаслівых момантаў у жыцці", - згадвае Аляксандр.

20 год з "дзюбелем" у галаве (+эклюзіўнае відэа)

Неаднойчы Куллінковіч паўставаў зусім у іншых вобразах. Для праекта "Крамбамбуля" ён наогул пераўвасобіўся – "у падонка-воўка".

20 год з "дзюбелем" у галаве (+эклюзіўнае відэа)

Негледзячы на такую аўру недазволенасці, якая акутвае творчасць Neuro Dubel, іх можна пабачыць не толькі на "Маршы свабоды". Апошнім часам Куллінковіч наогул карыстаецца папулярнасцю. Аднойчы ён выступіў зусім у нязвыклай для сябе ролі. "Гэта быў фестываль моды, прысвечаны валёнкам, куды мяне запрасілі ў якасці мадэлі. Выйшаў на подыюм разам з дзвюмя стрыптызёркамі пад нашу песню "Оленька". Каб не было банальна, задумаў прадставіць валёнкі ў гіпсе", - апавядае лідэр Neuro Dubel

20 год з "дзюбелем" у галаве (+эклюзіўнае відэа)

Куллінковіч прызнаецца, што пры ўсёй сваёй публічнасці чалавек ён пануры і засцерагаецца вялікіх кампаній. "Я чалавек хатні. Чым часцей мяне выдзёргваюць з дому, тым горш я сябе пачуваю", - прызнаецца музыкант і паказвае адзін з самых дарагіх здымкаў са сваёй калекцыі – з жонкай Аленай і сынам Сашам.

20 год з "дзюбелем" у галаве (+эклюзіўнае відэа)

Neuro Dubel адсвяткуе свой 20-гадовы юбілей вялікім канцэртам 25 лістапада ў мінскім клубе "Рэактар".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиМультимедиаВидео ❯ 20 год з “дзюбелем“ у галаве (+эклюзіўнае відэа)