За абразу збіральнікаў подпісаў — 700 тысяч штрафу

Радыё "Свабода"
29 октября 2010, 09:40
Кастрычніцкі райсуд Віцебску пакараў за хуліганства Аляксандра Гайдукова, які 18-га кастрычніка публічна зьневажаў удзельнікаў пікету па зборы подпісаў за вылучэньне на кандыдата ў прэзыдэнты.

Вадзім Кузьмін, сябар ініцыятыўнай групы Яраслава Раманчука, заявіў у судзе, што спадар Гайдукоў падыходзіў да пікетоўцаў некалькі дзён запар, абражаў жанчын і пагражаў усім фізычнай расправай. Удзельнікі пікетаў некалькі разоў выклікалі міліцыю, аднак хуліган штораз уцякаў.

Затрымаць Аляксандра Гайдукова ўдалося толькі 18 кастрычніка, прычым Вадзім Кузьмін сам скруціў яму рукі і не адпускаў да прыезду міліцыянтаў. Сёньня ў судзе ён выказаў хадайніцтва наконт матэрыяльнай кампэнсацыі нанесенай яму маральнай шкоды. Свае маральныя пакуты на працягу трох дзён, калі Гайдукоў тэрарызаваў пікетоўцаў, актывіст ацаніў у мільён рублёў.

Судзьдзя Алеся Жарыкава разглядаць гэтае патрабаваньне ня стала, параіўшы спадару Вадзіму Кузьміну ў гэтай справе зьвярнуцца ў суд асобна.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFПрезидентские выборы 2010Мониторинг правонарушений ❯ За абразу збіральнікаў подпісаў — 700 тысяч штрафу