У рэгіёнах на час выступу Рымашэўскага адключалі вяшчанне

Прэсавая служба БХД
23 ноября 2010, 14:07
22 лістапада прыкладна на 17-й хвіліне трансляцыі першага тэлевыступу кандыдата ў прэзідэнты ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, буйнейшая кабельная сетка Магілёва МКТ “Тэлекам” спыніла вяшчанне. Каля 80% жыхароў абласнога цэнтра – карыстальнікі “Тэлекама” не здолелі ўбачыць прамову кандыдата ў прэзідэнты ад БХД, бо вяшчанне ўсіх тэлеканалаў было адноўлена толькі пасля 21-й гадзіны 22 лістапада.

Супрацоўнікі МКТ “Тэлекам” тлумачаць зрыў паказу тэлевыступу Рымашэўскага “тэхнічнымі прычынамі”.

Аналагічны выпадак меўся адбыцца ў Гомелі. 19 лістапада буйнешая мясцовая кабельная сетка “Гарант” дала абвесткі пра тое, што на 22 лістапада з 8 да 20 гадзінаў прызначана прафілактыка вяшчання. Аднак дзякуючы ўмяшальніцтву даверанай асобы Рымашэўскага Юрыя Клімовіча, які наведаўся ў галоўны офіс “Гаранта” з мэтай высветліць, чаму “прафілактыка” прызначана менавіта на 22 лістапада, вяшчанне тэлеканала БТ у гэты дзень не было прыпынена, у адрозненні ад усіх іншых каналаў. Аднак усе карыстальнікі сеціва ад “Гаранта” у гэты дзень мелі праблемы з доступам у інтэрнэт.

Карыстацца інтэрнэтам пасля 21 гадзіны 22 лістапада таксама не мела магчымасці вялікая колькасць жыхароў Берасця. Тэхнічныя праблемы былі ў буйнейшага інтэрнэт-правайдэра “By Fly”.

БХД лічыць, што ўсе гэтыя выпадкі “тэхнічных праблем” не выпадковыя, і з’яўляюцца правакацыяй уладаў з мэтай перакрыць жыхарам рэгіёнаў выступ кандыдата ў прэзідэнты ад БХД. Віталь Рымашэўскі рыхтуе з гэтай нагоды скаргу ў ЦВК і патрабуе паўтарыць ягоны тэлевыступ у запісу ў іншы час.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFПрезидентские выборы 2010Мониторинг правонарушений ❯ У рэгіёнах на час выступу Рымашэўскага адключалі вяшчанне