У Краснапольлі зрываюць абвесткі пра сустрэчу з Кастусёвым

Радыё "Свабода"
6 декабря 2010, 15:08
У райцэнтры Краснапольле, што на Магілёўшчыне, пазрывалі ўсе абвесткі пра сёньняшнюю сустрэчу з кандыдатам у прэзыдэнты Рыгорам Кастусёвым. Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў сустрэчы Аляксандар Дзем’янкоў.

"Мы на выходных паабклейвалі абвесткамі ўсё Краснапольле. Сёньня раніцай я праехаў — і ніводнай абвесткі ўжо няма. Зноў абклейваем, каб ведалі, што сустрэча адбудзецца ўвечары. Нам людзі паведамілі, што зрывалі нібыта міліцыянты ў цывільным. Яны езьдзілі ўсьлед за намі на службовай машыне. Увечары паглядзім, колькі людзей зьбярэцца на сустрэчу. Тады й вызначым, чыя праца была больш эфэктыўнай — наша ці тых, хто зрываў".

Акрамя сустрэчы ў Краснапольлі, кандыдат у прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў сёньня возьме ўдзел у агітацыйных пікетах у Быхаве й Слаўгарадзе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFПрезидентские выборы 2010Мониторинг правонарушений ❯ У Краснапольлі зрываюць абвесткі пра сустрэчу з Кастусёвым