У Ельску не размясцілі плакат Рымашэўскага

Прэсавая служба БХД
7 декабря 2010, 11:11
6 снежня ў Ельску (Гомельская вобласць) старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №4адмовіўся размясціць плакат і перадвыбарчую праг раму кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага.

Па словах мясцовага актывіста БХД Васіля Селіверста, ён звярнуўся да старшыні выбарчай камісіі з просьбай размясціць на інфармацыйным стэндзе плакат і праграму Віталя Рымашэўскага. Гэтыя інфармацыйныя матэрыялы выдадзеныя, дарэчы, за дзяржаўныя грошы. Але старшыня камісіі адмовіўся гэта зрабіць, спаслаўшыся на тое, што з тэрытарыяльнай камісіі не паступала такіх указанняў.

Спадар Селіверст направіў скаргу пракурору Ельскага раёна Ігару Шніткову, таксама пра гэта было паведамлена даверанай асобе кандыдата ў рэгіёне Алесю Кавальчуку. Алесь Кавальчук якраз сёння меў сустрэчу з назіральнікамі ад АБСЕ у Мазыры, на якой паведаміў еўрапейцам пра гэты выпадак. Пра гэта парушэнне было пастаўлена ў вядомасць і кіраўніцтва БХД. Кіраўніцтва Партыі збіраецца звярнуцца ў ЦВК, каб цэнтральная камісія прыняла адпаведнае рашэнне па гэтай адмове.

Вырашаць такія пытанні трэба аператыўна, бо часу на агітацыю з кожным днём застаецца ўсё менш,” – адзначыў Васіль Селіверст і дадаў, што падобны выпадак быў адзіны ў сваім родзе, іншыя камісіі такіх перашкод не чынілі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFПрезидентские выборы 2010Мониторинг правонарушений ❯ У Ельску не размясцілі плакат Рымашэўскага