Віцебск. Рымашэўскаму адмовілі ў правядзеньні дзевяці сустрэчаў

Радыё "Свабода"
9 декабря 2010, 12:01
Адмовы былі атрыманы і напярэдадні і непасрэдна перад сустрэчамі з выбарцамі. Ахова гандлёвага цэнтру «Эвіком» нават затрымала Тацяну Севярынец за нібыта незаконную агітацыю. Адпусьцілі спадарыню толькі пасьля тэлефанаваньня ў ЦВК.

Віцебскія аднадумцы Віталя Рымашэўскага паведамілі, што агітацыйныя сустрэчы плянаваліся і ў Першамайскім РАУС, і ў раённай ДАІ, на прадпрыемствах «Белвест», «Марка» і «Візас», у Віцебскім унівэрсытэце — але паўсюль давераным асобам было адмоўлена.

Непасрэдна перад ужо замоўленымі сустрэчамі кандыдат і яго давераныя асобы атрымалі адмовы ў Першамайскай раённай адміністрацыі і на тэлерадыёкампаніі «Віцебск».

Канфлікт зь мясцовай аховай адбыўся ў гандлёвым цэнтры «Эвіком»: агітатарам абаранілі раздаваць улеткі з інфармацыяй пра кандыдата і ў памяшканьні, і нават на ганках. Ахоўнікі затрымалі віцебскую актывістку Тацяну Севярынец за нібыта незаконную агітацыю. І толькі пасьля тэлефанаваньня ў ЦВК канфлікт быў вычарпаны: спадарыню Севярынец ахоўнікі адпусьцілі, а ва ўсіх астатніх папрасілі прабачэньня, сказаўшы, што ніякіх праблемаў больш ня будзе.

Без усялякіх перашкодаў прайшла толькі сустрэча ў Цэнтры творчасьці дзяцей і моладзі Першамайскага раёну. Хаця маладыя людзі з БРСМу спрабавалі задаваць нейкія правакацыйныя пытаньні, спагаднай атмасфэры ў залі гэта не парушыла. Нягледзячы на тое, што раённы Цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі знаходзіцца далёка ня ў цэнтры гораду, сустрэцца зь Віталём Рымашэўскім прыйшло каля 120 чалавек.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFПрезидентские выборы 2010Мониторинг правонарушений ❯ Віцебск. Рымашэўскаму адмовілі ў правядзеньні дзевяці сустрэчаў