Раманчук трапіў у аварыю пасля прапановы ўзначаліць урад

Радыё "Свабода"
13 декабря 2010, 12:33
Кандыдат на пасаду прэзідэнта Яраслаў Раманчук паведаміў, што да яго звярнуліся высокія прадстаўнікі ўладнай вертыкалі і прапанавалі яму пасаду кіраўніка ўрада альбо намесніка кіраўніка, адказнага за эканамічныя рэформы.

У адказ Раманчук вылучыў шэраг патрабаванняў, сярод якіх:

змены падыходаў у працу ўрада, большая самастойнасць у прыняцці рашэнняў, а таксама магчымасць прывесьці каманду прафесіяналаў, якія б рабіць рэформы.

Раманчук паведаміў, што рэакцыі на ягоныя патрабаванні пакуль няма.

Кандыдат на прэзідэнта не назваў журналістам імя чыноўніка, які прапанаваў яму пасады.

Паводле Раманчука, размова з вертыкальнікам адбылася на мінулым тыдні, да таго як у суботу ён патрапіў у аўтааварыю па дарозе з Гомелю ў Рагачоў.

Менавіта аварыя, як кажа кандыдат на прэзідэнта, і падштурхнула яго распавесці пра гэтую прапанову.

Аварыя здарылася 11 снежня а 9:55 за 40 кіламетраў ад Рагачова, ля павароту на Буда-Кашалёва. Паводле кандыдата, нечакана проста перад аўтамабілем, у якім ён ехаў „Аўдзі А3“», што стаяла ля ўзбочыны, выехала на праезную частку і стала рабіць паварот. Машыны сутыкнуліся практычна лоб у лоб. Разам з Раманчуком у машыне ехалі ягоная давераная асоба, вядомы эканаміст Леанід Заіка, і яшчэ два чалавекі. Дзякуючы спрацавалым падушкам бяспекі, ніхто з іх сур’ёзных траўмаў не атрымаў, усе абышліся ўдарамі, а вось аўтамабіль пасля лабавога сутыкнення аднаўленню не падлягае.

За рулём «Аўдзі А3», якая справакавала сутыкненне, знаходзіўся сяржант міліцыі ў цывільным, які таксама не пацярпеў.

Як паведаміў кандыдат у прэзыдэнты, за некалькі дзён да аварыі на сустрэчы з выбаршыкамі невядомыя рэкамэндавалі яму быць асцярожней у часе паездак па краіне.

Нягледзячы на аўтааварыю, Яраслаў Раманчук не намераны ўносіць змены ў свае планы і працягвае сустрэчы з выбаршчыкамі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFПрезидентские выборы 2010Мониторинг правонарушений ❯ Раманчук трапіў у аварыю пасля прапановы ўзначаліць урад