У інтэрнаце Гомельскага мэдунівэрсытэту датэрмінова прагаласавала 70% студэнтаў

Радыё "Свабода"
19 декабря 2010, 11:35
Кампанія "За справядлівыя выбары — 2010" падрыхтавала папярэднюю справаздачу па выніках назіраньня за датэрміновым галасаваньнем на выбарах прэзыдэнта. Кампанія ў пэрыяд з 14 па 18 сьнежня вяла назіраньне на 250 участках у 43 населеных пунктах.

Па дадзеных ЦВК за 5 дзён датэрміновага галасаваньня прагаласавала 23,1% выбарцаў.

Факты прымусу выбарцаў галасаваць датэрмінова зафіксаваны назіральнікамі кампаніі на 14 участках. У першую чаргу, галасаваць датэрмінова прымушалі студэнтаў, вайскоўцаў, міліцыянтаў, работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і арганізацый.

Па інфармацыі назіральніка А.Кубарава 15 сьнежня на ўчастак №19 Ленінскага раёну Менску выкладчыца прывяла групу студэнтаў пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя М.Танка і па сьпісе адзначала прагаласаваўшых. Дэкан ІЭФ Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі прапанавала студэнтам прагаласаваць датэрмінова, каб не было праблем падчас сэсіі. Яна абвясьціла, што 17 і 18 сьнежня заняткаў ня будзе, студэнты абавязаныя прагаласаваць датэрмінова і зьехаць дахаты.

На ўчастку №41 Чыгуначнага раёну Гомелю з 603 студэнтаў датэрмінова прагаласавалі 423 — 70%. На ўчастку №25 Фрунзэнскага раёну Менску з 1800 студэнтаў унівэрсытэту датэрмінова прагаласавала 1136 — 63%.

У Магілёве ў інтэрнатах прадпрыемстваў "Бабушкина крынка" і "Хімвалакно" начальнікі цэхаў зьбіралі рабочых і прымушалі галасаваць датэрмінова, палохаючы тэрарыстычнымі актамі на выбарчых участках у дзень галасаваньня, якія рыхтуе апазыцыя.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFПрезидентские выборы 2010Мониторинг правонарушений ❯ У інтэрнаце Гомельскага мэдунівэрсытэту датэрмінова прагаласавала 70% студэнтаў