Няма пячаткі – няма назірання

Пресс-служба кампании "За справедливые выборы 2010"

Гомельская абласная арганізацыя ГА БНФ “Адраджэнне" накіравала ў адпаведнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэкса сваіх назіральнікаў на ўчасткі для галасавання і на паседжанні ўчастковых камісій.

На ўчастках № 17, 44 Цэнтральнага раёна г. Гомеля, на ўчастку № 4 Акцябарскага раёну Гомельскай вобласці камісіі адмовілі прадстаўнікам агранізацыі ў акрэдытацыі на падставе адсутнасці пячаткі на выпісцы з пратаколу аб вылучэнні назіральніка. На ўчастку № 16 Цэнтральнага раёна г. Гомеля прадстаўнік арганізацыі быў акрэдзітаваны 13 снежня, але 14 снежня са спасылкай на загад Цэнтральнай раёнай каміссіі быў пазбаўлены акрэдытацыі.

Намеснік старшыні Рады Гомельскай абласной арганізацыі ГА БНФ “Адраджэнне” Анатоль Паплаўны накіраваў з гэтай нагоды скаргу старшыні ЦВК, у якой просіць “прыняць неадкладныя меры па выпраўленню парушэння атрыкула 13 ВК. Давесці да раённых і ўчастковых камісій інфармацыю аб тым, што пячатка ставіца пры наяўнасці яе ў арганізацыі”.

Таксама скаргу на імя кіраўніка Гомельскай абласной выбарчай камісіі з гэтай нагоды накіраваў сябра ГА БНФ “Адраджэнне" Уладзімір Багін, якому адмовіла ў акрэдытацыі старшыня выбарчай камісіі №17 Цэнтральнага раёна Гомеля О.Лапаціна.

Новости по теме

Новости других СМИ

Дорогие читатели, в дискуссиях на нашем сайте все чаще стали проявляться нарушения правил комментирования. Троллинг, флуд и провокации затопили вдумчивые и остроумные высказывания. Не имея ресурсов на усиление модерации и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили без предупреждения отключить комментирование. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте» и Twitter