Назіральнікам заблякавалі тэлефонную сувязь

Радыё "Свабода"

Апазыцыйны палітык Алена Скрыган паведаміла "Свабодзе", што ўвечары ў суботу былі адключаныя ўваходзячыя званкі на офісны тэлефон партыі “Справядлівы сьвет” у Менску.

У гэтым офісе сабраліся прадстаўнікі кампаніі “За справядлівыя выбары” Сяргей Калякін, Валеры Ухналёў, Алена Скрыган. Адключаныя таксама іх мабільныя тэлефоны. Такім чынам ускладнена каардынацыя працы назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах.

"Тыя зьвесткі аб парушэньнях, якія мы маглі б атрымаць апэратыўна, мы атрымаем пазьней",-- патлумачыла Алена Скрыган.

Нагадаем, 19 снежня а 10-й раніцы у штаб-кватэры Партыі БНФ па праспэкце Машэрава, 8 у Менску пройдзе прэсавая канфэрэнцыя кіраўнікоў кампаніі “За справядлівыя выбары”.

Новости по теме

Новости других СМИ

Дорогие читатели, в дискуссиях на нашем сайте все чаще стали проявляться нарушения правил комментирования. Троллинг, флуд и провокации затопили вдумчивые и остроумные высказывания. Не имея ресурсов на усиление модерации и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили без предупреждения отключить комментирование. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте» и Twitter