Зарэгістраваная ініцыятыўная група старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча


23 июля 2012, 18:15
Лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч будзе вылучацца па Аўтазаводзкай акрузе №92, дзе ён ўжо неаднарозава балятаваўся.

Нагадаем, што 12 патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты ад Партыі БНФ падалі дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў па 15 акругах. На дадзены момант вядома, што 9 ініцыятыўных групаў ужо зарэгістравалі, зь іх 4 групы старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, які патлумачыў, што такая колькасьць зарэгістраваных ініцыятыўных групаў патрэбная яго камандзе для таго, каб мець магчымасьць ставіць пікеты па ўсім горадзе.

На выходных фронтаўцамі былі пастаўлены першыя пікеты ў Слоніме і Кобрыне.

Чэрвеньскі Сойм Партыі БНФ рэкамэндаваў сваім сябрам рэгістраваць ініцыятыўныя групы, ставіць пікеты, зьбіраць, але не здаваць подпісы ў выбарчыя камісіі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFЗа справедливые выборы 2012 ❯ Зарэгістраваная ініцыятыўная група старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча