• Проекты UDF.BY:
  • Выборы США 2016
  • Выборы в Парламент 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

Мілінкевіч - за дыялог


Лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч прымае ўдзел у саміце Еўрапейскай народнай партыі (ЕРР). На сустрэчу ў Брусель яго запрасіў старшыня Еўрапейскай народнай партыі Вільфрэд Мартэнс.

У дыскусіі па пытаннях пераадолення сусветнага фінансавага крызіса і эканамічнай рэцэсіі, праграмы “Усходняга партнёрства” удзельнічаюць Нікаля Сарказі, Ангела Мэркэль, Сільвіа Бэрлусконі, Жазэ-Мануэль Бароза, Дональд Туск, Мірэк Тапалянэк, Валдзіс Дамброўскі, Андрыюс Кубілюс і ншыя.

− Безумоўна, ацэнку сітуацыі ў Беларусі мы павінны рабіць аб’ектыўна і з маральных пазіцыяў. Ацэньваючы вынікі дыялогу і вызначаючы далейшую палітыку Еўразвяза адносна Беларусі, вельмі важна ўлічваць той факт, што ў нас сёння адбываецца не толькі барацьба за дэмакратыю, але і змаганне за незалежнасць. Страта незалежнасці будзе азначаць знікненне шанцаў на дэмакратызацыю і еўрапеізацыю Беларусі, − адзначыў у сваім выступе Аляксандр Мілінкевіч. − Дзверы ў Еўропу можна адчыняць шырэй, або часткова прыкрываць. Толькі нельга яе зачыняць цалкам перад беларускім народам. Адмова ад працягу дыялогу можа назаўседы выключыць нашу краіну з працэсаў еўраінтэграцыі.

Система Orphus
поделиться