• Проекты UDF.BY:
  • Выборы США 2016
  • Выборы в Парламент 2016
  • Посредник
  • UD@F
  • Прас-Тайм
  • Цитаты недели
  • Проект-ПОЛИТИКА
  • Другие проекты

Для ўладаў апазіцыйнае само слова "Воля"

Радыё Свабода

Сёння адзначаецца 92-я гадавіна абвяшчэння незалежнасці БНР. З якім мастацкім і культурным пластом атаясамліваецца Беларуская народная рэспубліка ў сучасных беларусаў?

Сёлета ў гонар 92-й гадавіны абвяшчэння БНР спадарожнікавы тэлеканал "Белсат" распачаў "Тыдзень Волі". Ад панядзелка тут дэманструюцца фільмы і праграмы, прысвечаныя гэтай даце. Чаму беларусы не здолелі захаваць незалежнасць, атрыманую пасля Першай усясветнай вайны? Адкуль ідзе непрыманне ўладамі аднаго з найважнейшых святаў беларусаў? Таксама "Белсат" прэзентуе дакументальны фільм пра генерала БНР Станіслава Булак-Балаховіча.

А непасрэдна 25 сакавіка выйдзе адмысловы выпуск ток-шоў "Форум": ці сапраўды гісторыя ходзіць па коле? Сярод запрошаных у студыі – былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, палітыкі Лявон Баршчэўскі, Анатоль Лябедзька ды іншыя.

Сябра мастацкай суполкі "Пагоня" Мікола Купава напярэдадні распавёў, што ў сядзібе Партыі БНФ стартуе традыцыйная выстава, прымеркаваная да Дня Волі:

"Па сутнасці, у нас дзве выставы адкрываюцца. Таму запрашаю ўсіх неабыякавых людзей гэтыя імпрэзы наведаць. Канечне, сёлета маштаб мерапрыемства будзе трошкі іншы, бо гэта ж не выставачны палац. Але Дзень Волі мы адзначаем, і якраз гэта перадусім важна".

Сваю першую выставу мастакі "Пагоні" наладзілі якраз да Дня волі 25 сакавіка 1991 года. Авангард і традыцыю, скульптуру і графіку злучала ідэя беларускай свабоды і незалежнасці. Адным з самых заўзятых паслядоўнікаў колісь абранай тэматычнай лініі стаў старшыня суполкі Аляксей Марачкін. Таксама адчувальны плён у прапаганду Дня Волі зрабілі згаданы ўжо Мікола Купава і мастак Алесь Пушкін. Дарэчы, Пушкін ў свой час чырвоную сарцавіну нацыянальнага сцяга вывеў уласнай крывёю.

2006 год з новай сілай узрушыў нацыянальную свядомасьць беларусаў. З'явілася цэлая нізка мастацкіх і кінематаграфічных твораў, дзе Дзень Волі наклаўся на ўчынак дэмакратычнай моладзі, якая пяць дзён на знак пратэсту супраць фальшавання вынікаў прэзідэнцкіх выбараў жыла ў намётавым мястэчку на Кастрычніцкай плошчы, перайменаванай удзельнікамі пратэсту ў пляц Каліноўскага.

Адзін з найбольш вядомых беларускіх кінадакументалістаў Юрый Хашчавацкі зняў фільм "Плошча" паводле падзеяў Дня Волі 25 сакавіка 2006-га. Фільм стаў дакументальным сведчаннем непрымірымасці прыхільнікаў нацыянальнай ідэі і па-савецку кансерватыўных дзяржаўных апанентаў. І ў штучным замоўчванні гістарычнай падзеі на дзяржаўным узроўні творца нічога дзіўнага на бачыць:

"А гэта ўсё ўзаемазвязана, разумееце? Бо ўвогуле само слова "воля" у нашай дзяржаве ў пэўнай ступені апазіцыйнае. І натуральна, што ў прынцыпе змагаюцца нават з самім гэтым словам, таму што свабода нашай уладзе не патрэбная. Бо нашы ўлады намагаюцца выхоўваць нявольнікаў. І гэта вельмі сумна, таму што ніякія эканамічныя дасягненні (якіх, дарэчы, няма), ніякія сацыяльныя дасягненні (якіх таксама няма, а наадварот, робіцца ўсё горш і горш), яны не апраўдваюць галоўнага – працэсу мінімізацыі асобы ў чалавеку. Чалавек павінен быць свабодным, чалавек мусіць расці па сваіх магчымасцях. Ён павінен набываць вялікую сілу. А на гэта здольная толькі свабода. Калі ён унутрана свабодны, калі ён адчувае свабоду ў іншых людзях, вось тады наступае грамадскі парэтыт, тады мы маем грамадства свабодных, роўных і па-сапраўднаму вялікіх людзей".

У гэтыя дні два гады таму быў прэзентаваны супольны фільм Юрыя Хашчавацкага і пісьменніка Уладзіміра Арлова "Дзень Волі". Рэфрэнам там ідзе разважанне на простую тэму: а што б было, каб Еўропа прызнала незалежную Беларусь напачатку ХХ стагоддзя?

Система Orphus
поделиться