Пра АДС Дакументы Суб'екты У рэгiёнах Кантакты
 
English version
Беларуская партыя левых "Справядлівы свет"

Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" — палітычная партыя, якая аб’ядноўвае на дабравольных пачатках грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, прыхільнікаў сацыялістычнай перспектывы развіцця грамадства.

Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ) створана на Устаноўчым з’ездзе 7 снежня 1991 года ў Мінску. Устаноўчы з’езд прыняў Праграмную заяву новай партыі, абраў Палітычны выканаўчы камітэт.

3 лютага 1993 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб адмене прыпынення дзейнасці Камуністычнай партыі Беларусі. 25 красавіка 1993 года ХХХІІ (пазачарговы) з’езд КПБ прыняў рашэнне аб уваходжанні Кампартыі Беларусі ў склад Партыі камуністаў Беларусі. 29-30 траўня 1993 года адбыўся ІІ (аб’яднаны) з’яезд ПКБ, на якім адбылося аб’яднанне дзвюх партый у адну — Партыю камуністаў Беларусі.

У Вярхоўным Савеце ХІІІ склікання камуністы сфармавалі самую буйную партыйную фракцыю, у якую ўвайшлі 45 дэпутатаў.

Аднак Вярхоўны Савет ХІІІ склікання прапрацаваў усяго 10 месяцаў. За гэты час па ініцыятыве фракцыі ПКБ былі ліквідаваныя ільготы і прывілеі для дэпутатаў, распрацаваны і прыняты ў першым чытанні закон аб наданні статуса першачарговага плацяжу заработнай плаце, узноўлены ільготы ветэранам, інвалідам, чарнобыльцам, адмененыя раней прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і інш.

У ліпені 1996 г. на падставе аналізу двухгадовага прэзідэнцтва Лукашэнкі ПКБ прыйшла да высновы аб немагчымасці падтрымліваць яго антынародны сацыяльна-эканамічны і ўнутрыпалітычны курс. IV з’езд ПКБ, які адбыўся 18-19 студзеня 1997 года, кваліфікаваў дзеянні прэзідэнта як дзяржаўны пераварот.

23-24 траўня 2003 года адбыўся VII з’езд ПКБ, які абраў тактычную лінію партыі на папярэдні перыяд, выяўленую ў лозунгу "Ад дыктатуры праз дэмакратыю — да сацыялізму!". Важнейшым вынікам з’езду стала прыняцце новай праграмы ПКБ.


Упершыню ў праграме былі сфармуляваны асноўныя каштоўнасці ПКБ — свабода, роўнасць, салідарнасць, сацыяльная справядлівасць, дэмакратыя. Было прызнана, што вяртанне Рэспублікі Беларусь на сацыялістычны шлях развіцця немагчымае без глыбокіх перамен ў існуючай у краіне палітычнай сістэме.

Канкрэтныя крокі партыі па кансалідацыі дэмакратычных сіл Рэспублікі Беларусь былі здзейсненыя напярэдадні парламенцкіх выбараў і рэферэндума 2004 года, калі пры ўдзеле камуністаў сфармавалася шырокая грамадская ініцыятыва "Пяцёрка плюс" і была распрацаваная сумесная праграма дзеянняў "Пяць крокаў да лепшага жыцця".

У 2005 годзе ПКБ удзельнічала ў працэсе вызначэння адзінага кандыдата ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл рэспублікі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года, актыўна працавала ў камандзе адзінага кандыдата.

19-20 траўня 2007 года адбыўся XII з’езд Партыі камуністаў Беларускай. Дэлегаты з’езду пацвердзілі нязменнасць палітычнага курсу партыі, скіраванага на рашэнне агульнадэмакратычных задач.

25 кастрычніка 2009 года на другім этапе XIV пазачарговага з'езда ПКБ дэлегаты прагаласавалі за новую назву — Беларуская партыя левых "Справядлівы свет".



Калякін Сяргей Іванавіч

Нарадзіўся 16 чэрвеня 1952 года ў г. Мінску.

Адукацыя вышэйшая: скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут (1977), радыёінжынер; Беларускі дзяржаўны універсітэт (1992), палітолаг. Працаваў наладчыкам электроннага абсталявання ў вытворча-тэхнічным аб’яднанні "Інтэграл", загадчыкам сектара, намеснікам камандзіра ў Рэспубліканскім штабе студэнцкіх будаўнічых атрадаў.

З 1983 года — на партыйнай і савецкай працы: інструктар Партызанскага райкаму і Мінскага гаркаму КПБ, сакратар парткаму, намеснік старшыні Савецкага райвыканкаму, другі і першы сакратар Савецкага райкаму КПБ г.Мінску, старшыня Савецкага райвыканкаму і раённага Савета дэпутатаў г.Мінску. (1992-1995).

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ХІІІ склікання (1995-1996), член Прэзідыума і кіраўнік фракцыі камуністаў. Прадстаўляў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь у Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы.

Сакратар ЦК ПКБ з 1993 года, першы сакратар ЦК ПКБ з 1994 года, старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" з 2009 года.

Жанаты, мае сына і дачку.


Кантакты


Адрас: завулак Калініна, 12 - 312,
220012 г.Мінск, Беларусь

Тэлефон: +375(017)-292-25-73

Калякин Сергей Иванович 8-029-335-32-89

Сайт: www.camarade.biz

Эл. пошта: ck_smir@tut.by


Навіны суб'ектаў


Вячорка, Крэчка і Койпіш выключан ...
Мінская рада БНФ не лічыць збор 2 ...
В Минске проходит сойм Партии БНФ

Рух "За Свабоду": Мы смуткуем раз ...
Улады не рэгіструюць палітычныя в ...
Беларускі Еўрапейскі Форум адбудз ...

Канада будет содействовать провед ...
Белорусская тема в Сенате Канады
Лебедько: Предлагаю кандидатам в ...

Члены БСДП в Бресте борются за ка ...
Мечеслав Гриб также готов к прези ...
БСДП (Грамада) просит проявить со ...

Власти не хотят уважать личность ...
Жалобу трудящихся рассмотрит Верх ...
Оргкомитет Белорусской партии тру ...

Партия "Справедливый мир" готовится к ...
Калякин: Минюст должен извиниться пер ...
Вопрос о "левом" кандидате в президен ...

Независимые профсоюзы и партии уч ...
Беларускія палітыкі ўдзельнічалі ...
"Надзея" живет надеждой

ИП ждут тяжелые времена
Предприниматели снимаются с выбор ...
Горбачев: Все это красивая игра п ...

 
Rambler's Top100
Design by Nick Antipov