Азаронак вядзе прапаганду сярод глухіх

www.udf.by
22 июля 2009, 14:19
Адзін з галоўных дзяржаўных прапагандыстаў, аўтар скандальна вядомага фільма "Дзеці хлусні" Юры Азаронак цяпер працуе дырэктарам новага тэлеканалу – "Жест-ТВ", заснаваным грамадскім аб’яднаннем "Беларускае таварыства глухіх".

- Гэта добры, сямейны, спакойны, пазнавальны канал, які толькі пачынае сваё вяшчанне праз мінскую кабельную сетку, - распавёў www.udf.by тэлевізійны дзеяч, вядомы з cваіх адыёзных фільмаў. З яго слоў на тэлеканале для глухіх не абыходзіцца без палітыкі:

- Мы апавядаем пра ўсё тое добрае, што робіцца ў нашай дзяржаве. Аснову ж эфіру складаюць – тэлесерыялы, мультфільмы, пазнавальныя праграмы, якія суправаджаюцца субтытрамі ці перакладам з дапамогай жэстаў.

Датычна ж сваёй асабістай пазіцыі адзін з галоўных прэзідэнцкіх прапагандыстаў зазначыў:

- Я ніколі не змяняю сваіх перакананняў.

Нагадаем, што летам 2008 году Юрыя Азаронка звольнілі з пасады намесніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі "за учынак, які несумяшчальны з знаходжаннем на дзяржаўнай службе". Ён ўзначальваў беларускую дэлегацыю на фестывалю "Еўрабачанне-2008". Кажуць, што ён тады так растроіўся пасля неўдалага выступу Руслана Алехно, што адмовіўся ехаць з дэлегацыяй у Мінск.

Якраз сёння высветлілася, дзе знайшоў працу іншы беларускі тэледзеяч – Ягор Хрусталёў, які нечакана звольніўся з пасады генпрадусара ОНТ і два месяцы быў без працы. Як паведаміла "Комсомольская правда в Белоруссии", ён стаў прадусарам спецыяльных праектаў маскоўскага тэлеканалу СТС. Па чутках, на тэлеканале некалькі тыдняў правяралі кандыдатуру новага супрацоўніка, бо засцерагаліся, што за яго адстаўкай мог быць крымінальны след.

Сяргей Нятрэба
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Дорогие читатели, не имея ресурсов на модерацию и учитывая нюансы белорусского законодательства, мы решили отключить комментарии. Но присоединяйтесь к обсуждениям в наших сообществах в соцсетях! Мы есть на Facebook, «ВКонтакте», Twitter и Одноклассники
•   UDFНовостиОбщество ❯ Азаронак вядзе прапаганду сярод глухіх