"Нёманскі міф" Элізы Ажэшка на Купалаўскай сцэне

Udf.by

Першая прэм'ера спектакля на купалаўскай сцэне адбылася ў 1921 годзе.

Амаль праз дзевяноста гадоў тэатр ізноў улучыў у свой рэпертуар пастаноўку, жанр якой можна вызначыць як "нёманскі міф".

Як паведамілі Udf.by у тэатры імя Янкі Купалы, у спектаклі рэжысёра-пастаноўшчыка Аляксандра Гарцуева разам з народнымі артыстамі Беларусі Галінай Талкачовай і Генадзем Аўсяннікавым занятыя і маладыя артысты тэатра: Святлана Анікей, Марына Гардзіёнак, Сяргей Рудзеня, Павел Яскевіч, Аляксей Чарнігін. Галоўныя ролі выконваюць Валянціна Гарцуева, Святлана Зелянкоўская, Ігар Дзянісаў, Аляксандр Абрамовіч.

Сёння ў Купалаўскім адбудзецца грамадскі прагляд спектакля і прыёмка пастаноўкі Мастацкай радай тэатра.

Міраслава Янцэвіч

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!