Радзівілы даказалі музею, што карціна ў экспазіцыі падпісаная памылкова

"Езрапейскае радыё для Беларусі

У часе беларускіх вакацый князі Радзівілы інкогніта наведалі ў Мінску Музей гісторыі. Аднак экскурсаводкі пазналі высокую госцю пані Эльжбету Радзівіл і паклікалі дырэктара. Спадар Сяргей Вечар прывітаў князёў і сказаў, што яму вельмі прыемна зноўку бачыць спадарства Радзівілаў у ягоным музеі.

Зайшла гаворка і пра спрэчны партрэт, пра які ішла гаворка ў траўні. У музеі падпісана, што гэта Луіза Гогенцолерн — пруская прынцэса, жонка Антонія Радзівіла, кампазітара, аўтара оперы "Фаўст", прапрапрадзеда пані Эльжбеты.

Князёўна яшчэ ў часе травеньскага візіту заўважыла, што карціна падпісаная памылкова — што насамрэч на карціне выяўленая Аляксандра Браніцкая, пазашлюбная дачка Кацярыны ІІ і яе фаварыта Пацёмкіна. У той раз князёўне не паверылі.

Зараз пані Эльжбета зноўку сказала, што карціну трэба падпісаць правільна. Князь Мікалай Радзівіл нават ўстаў на крэсла, сфатаграфаваў ордэн на грудзях пані на партрэце і павялічыў на фотаапараце. Высветлілася, што там выяўлены ордэн Айчыны, на якім напісана па-расійску. Відавочна, пруская прынцэса не магла мець такі ордэн! Дырэктар музея мусіў прызнаць, што ягоныя супрацоўніцы памыліліся. Пан Мацей Радзівіл паабяцаў прыслаць з Варшавы неабходныя дакументы пра Аляксандру Браніцкую. І ў наступны раз, паводле словаў дырэктара, спадарства пабачыць ужо правільна падпісаную карціну.

Такім чынам, грубая памылка музейшчыкаў, напэўна, будзе выпраўленая.

поделиться

Новости по теме

    Радзівілы ў Беларусі

    У Беларусь прыехалі нашчадкі княскага роду Радзівілаў. Спадкаемцы славутага магнацкага роду прабудуць у нашай краіне некалькі дзён.подробности

Новости партнёров