Палякі салідарызуюцца з беларусамі

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Ініцыятыва "Вольная Беларусь", якая існуе ў Варшаве, 11 красавіка ў пяты раз правядзе акцыю "Салідарны з Беларуссю" на тэатральнай плошчы ў польскай сталіцы.

Цягам шматгадзіннага канцэрту на сцэну выйдуць зоркі польскай і беларускай музыкі, таксама будуць паказаныя кароткія відэаролікі пра жыццё беларускіх студэнтаў, прадпрымальнікаў і актывістаў апазіцыі.

"Нашым канцэртам мы хочам паказаць, што мы ўважліва сочым за кожным крокам Лукашэнкі. Даводзіцца канстатаваць, што сітуацыя ў Беларусі далёкая ад нармальнасці: вызваленыя палітвязні прызываюцца ў войска. Незалежныя выданні разпаўсюджваюцца ў шапіках, але іх журналісты, замест таго каб пісаць артыкулы, даюць тлумачэнні ў судах па выдуманых справах. Гэтай акцыяй мы паказваем, што нас хвалююць беларускія праблемы", - заявіў адзін з арганізатараў канцэрту Якуб Качмарэк.

11 красавіка на сцэну выйдуць польскія і беларускія музыкі – Сідней Поляк, Аляксандр Кулінковіч, Роберт Брылеўскі, Слава Корань, а таксама гурты "Рэха" і "Спрат". Акрамя таго, на вялізным экране будуць паказаныя кароткія відэаролікі пра жыццё беларускіх студэнтаў, прадпрымальнікаў і актывістаў апазіцыі.

Арганізатары пры гэтым кажуць, што фінансавыя магчымасці не дазваляюць ім аплаціць ганарары ўдзельнікам канцэрту. Усе выканаўцы выходзяць на сцэну бясплатна. З гэтай прычыны ў акцыі адмовіліся ўдзельнічаць некалькі гуртоў.

поделиться

Новости по теме

    Канцэрт "Салідарныя з Беларуссю" адменены

    "У сувязі з катастрофай Прэзыдэнцкага самалёта інфармуем аб адмене канцэрта "Салідарныя зь Беларусьсю". Адначасова выказваем свае спачуванні сем’ям ахвяраў трагедыі і суайчыннікам", - вядзецца ў афіцыйнай заяве арганізатараў.подробности

Новости партнёров