NRM будзе выступаць без Вольскага

Сяргей Будкін, Тузін Гітоў, для партала навінаў www.UDF.BY

Насуперак чуткам, беларускі рок-гурт не распаўся, а паўстаў у новай якасці. Без свайго лідэра Лявона Вольскага. Для Вольскага ідэя N.R.M. вычарпала сябе, як у свой час тое было з "Мрояй" і ён знайшоў выхад эмоцый у іншых праектах, а Піт, Юрась і Алезіс лічылі страчаныя ганарары і шукалі падпрацовак. Адзін з іх нават у муляры пайшоў, каб хоць якую капейчыну мець. Урэшце рэшт, у ацалелых "энэрэмшчыкаў" і выспела ідэя аднаўлення дзейнасці.

Па выхадзе апошняга альбому "06" было відавочна, што Вольскі стаміўся ад N.R.M. і прагнуў рэалізацыі ў куды шырэйшым фармаце, чым "патрыятычная рок-песня". Дзівіла, праўда, маўчанне лідэра наконт далейшага лёсу каманды. Адчувалася, што адказнасці за развал легенды Лявон браць на сябе не хоча, таму ён проста забыўся ў іншых сваіх праектах – карчомных, лірычных, сатырычных, святочных, а хлопцаў пакінуў на волю лёсу.

Сувязі між Лявонам і астатнімі "энэрэмаўцамі" перапыніліся да такой ступені, што нават песні N.R.M. для акустычных сэтаў Лявон адрэпетаваў з новым гітарыстам "Крамбамбулі". Трэба было бачыць твар Піта, які быў у якасці гледача на адной з вечарынаў, калі Павел Трацяк граў прыдуманае ім фірмовае сола з "Менск і Мінск".

Са словаў музыкаў, канфлікту як такога між імі не было. Проста ў пэўны час перапыніліся рэпетыцыі, потым і рэдкія сольныя канцэрты, а потым нават выступы на замежных фэстывалях. Для Вольскага ідэя N.R.M. вычарпала сябе, як у свой час тое было з "Мрояй", і ён знайшоў выхад эмоцый у іншых праектах, а Піт, Юрась і Алезіс лічылі страчаныя ганарары і шукалі падпрацовак. Адзін з іх нават у муляры пайшоў, каб хоць якую капейчыну мець.

Урэшце рэшт, у ацалелых "энэрэмшчыкаў" і выспела ідэя аднаўлення дзейнасці. Яны пакрысе сталі рэпетаваць і ствараць новыя песні ў абставінах поўнай сакрэтнасці. Маральнае права на гэта яны маюць несумнеўнае, бо N.R.M. у адрозненне ад іншых складаў музыкаў на чале з Лявонам Вольскім, уяўляе з сябе каманду, дзе кожны мае сваю роўную долю і можа ўзяць на сябе ролю лідэра. Так было, калі усю ўвагу да сябе прыцягнуў Піт, калі выйшаў голым на сцэну пад прыкрыццём адной гітары, так было, калі Алезіс браўся за выкананьне "Кітая". А Юрась неяк на прэс-канфэрэнцыі перад канцэртам N.R.M. у сталіцы Літвы выдатна справіўся з роляй лідэра каманды, калі машына Лявона заблукала на віленскіх вулках. Ніхто з тамтэйшых журналістаў падмены не адчуў. Так што ідэю N.R.M. без Вольскага можна вітаць і зычыць музыкам, каб яны напоўніцу рэалізаваліся і напісалі яскравы працяг аднаго з самых галоўных беларускіх рок-гуртоў. А там, глядзіш, Лявон ачомаецца і далучыцца. І будзе хэпі-энд.

Вяртанне N.R.M. запланавана ў час цырымоніі "Рок-Каранацыі-2010" 18 лютага 2011 года.

поделиться

Новости по теме

    N.R.M. cыгралі першы канцэрт без Вольскага

    Гурт N.R.M. даў першы сольны канцэрт без свайго лідэра Лявона Вольскага. Паўпадпольны выступ каманды прайшоў 22 красавіка ў полацкім клубе "Сфера". У клуб, разлічаны на 180 чалавек, змясцілася больш чым удвая гледачоў.подробности

Новости партнёров