N.R.M. запісалі песню пра "Аўтарадыё" - аўдыё

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

N.R.M. прэзентаваў свой першы твор, запісаны пасля развітання з фронтмэнам каманды Лявонам Вольскім. Новая песня прысвечана "Аўтарадыё". Музыканты выказалі надзею, што кіраўніцтва закрытай радыёстанцыі даб’ецца аднаўлення справядлівасці ў судзе і зноў будзе гучаць у Мінску на хвалях 105,1FM.

У песні, якую музыканты назвалі "N.R.M. feat. Аўтарадыё", выкарыстаны фірмовы нязменны джынгл радыёстанцыі, а ў якасці запрошанай вакалісткі выступіла праграмны рэдактар "Аўтарадыё" Ірына Львова. Піт Паўлаў кажа, што гурт вырашыў менавіта з гэтай песні пачаць новы этап. "Калісьці "Радыё 101,2", а цяпер "Аўтарадыё" чыноўнікі закрылі невядома з якіх прычынаў. Выглядае гэта абсурдна. Мы ў песні якраз згадваем гэты "пункт 1, падпункт 1.3", за парушэнне якога спынілі вяшчанне".

Ірына Львова кажа, што вельмі ўдзячная музыкантам за праяўленую салідарнасць: "Пакуль мы знаходзімся ў невядома якім стане, і кожнае слова падтрымкі нам вельмі важнае. І праспяваць, канечне, разам з адным з лепшых рок-гуртоў Беларусі было надзвычай цікава".

Цяпер “Аўтарадыё” абскарджвае рашэнне аб спыненні вяшчання. У Вышэйшым гаспадарчым судзе прайшло ўжо першае паседжанне. Адновіцца працэс 9 сакавіка.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров