Полацк святкуе 1150-годдзе

UDF.BY

Урачыстае адкрыццё святкавання 1150-годдзя Полацка адбудзецца 25 мая на плошчы Свабоды.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры, святочныя мерапрыемствы пачнуцца з канцэрта "Полацк мой, мая памяць і гонар…", у якім возьмуць удзел дзяржаўны ансамбль "Песняры", Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча, харэаграфічны ансамбль "Харошкі" і іншыя.

У гэты ж дзень "Харошкi" дадуць канцэрт на галоўнай плошчы Полацка а таксама пройдуць падчас урачыстага шэсця па Полацку ў касцюмах шляхты 16 - 17 стст.

На свята песні і паэзіі палачане і госці горада трапяць 26 мая на канцэрце «Залатая калекцыя беларускай песні», які адбудзецца на галоўнай канцэртнай пляцоўцы горада на плошчы Свабоды.

У канцэрце прымуць удзел папулярныя выканаўцы і калектывы беларускай эстрады. Прагучаць вядомыя песні беларускіх паэтаў і кампазітараў: "Родны мой горад", "Завіруха", "Заварожаная фея" у выкананні ансамбля "Верасы"; "Пах чабаровы" у выкананні ансамбля "Чараўніцы"; знакамітыя "Завушніцы" Уладзіміра Мулявіна; "Янка Купала", "Бялявая, чарнявая", "Касіў Ясь канюшыну" і іншыя.

поделиться

Новости по теме

    Алесь Камоцкі запрашае на кубачак кавы

    Чарговая канцэртная восень Алеся распачынаецца не ў вялікай канцэртнай зале, а ва ўтульнай кавярні "Містраль", што ў Мінску на Валадарскага, 22. Менавіта тут 22 верасня прагучаць новыя і старыя песні ў выкананні барда.подробности

Новости партнёров