На "Рок-карону" прэтэндуюць тры гурты

Сяргей Нятрэба, www.udf.by

Арганізатары цырымоніі "Рок-Каранацыя" абвесцілі прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі "Гурт года". У спісе – тры гурты. На думку заснавальнікаў цырымоніі, менавіта гэтыя музыкі дасягнулі найбольшых поспехаў у 2009 годзе.

На "Рок-карону" прэтэндуюць тры гурты

Фота ru.tv

Два з трох намінантаў "Рок-Карону" могуць атрымаць упершыню ў сваёй гісторыі. Гэта гурты "Без билета" і The Toobes. Першы, праўда, неаднойчы атрымліваў перамогі ў іншых намінацыях цырымоніі. Летась лідэр "Без билета" Віталь Артыст быў прызнаны "Выканаўцам году", а відэа на яго песню "Мечтатели" - найлепшым кліпам. У 2009 годзе гэты гурт прарваўся ў Расію, дзе выдаў свой альбом, які пайшоў у продаж у дыскарні Расіі, Украіны, Казахстана і Прыбалтыкі, зняў кліп і даў канцэрт у Парыжы, намінаваўся адразу ў чатырох намінацыях на буйнейшай расійскай альтэрнатыўнай музычнай прэміі RAMP, а ў кастрычніку прадствіў яшчэ і новы дыск "Африка".

На "Рок-карону" прэтэндуюць тры гурты

Фота telegraf.by

Другі прэтэндэнт – гурт The Toobes - таксама з поўным правам можа лічыць 2009 год сваім. The Toobes запісалі адзін з самых моцных рок-дыскаў году – "Hello" і ўмомант набылі культавы статус як у Мінску, так і ў Маскве. Цяпер гурт плануе дасягнуць агульнаеўрапейскай вядомасці.

На "Рок-карону" прэтэндуюць тры гурты

Фота generation.by

Трэці прэтэндэнт на галоўную "Рок-карону" – гурт "Ляпіс Трубяцкой" можа стаць першым гуртом, што тройчы перамагаў у цырымоніі. "Ляпісы" летась ужо былі прызнаныя на тым жа RAMP найлепшым гуртом у Расіі, а сваім новым дыскам "Культпрасвет" замацавалі поспех "Капітала" і "Маніфеста".

Усе тры намінанты ўжо далі згоду на выступ на цырымоніі "Рок-Каранацыя-2009", што пройдзе 3 сакавіка ў мінскім клубе "Рэактар".

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров