Беларусы - вялікі народ, вялікая нацыя, таму трэба ведаць сваіх герояў

Сяргей Вясёлкін, "Товарищ.онлайн"

Інстытут беларускай гісторыі і культуры распачаў выданне новай кніжнай серыі "100 выдатных дзеячоў беларускай культуры". Першыя тры кніжкі, прысвечаныя мастаку Міхалу Андрыёлі, акцёру Фларыяну Ждановічу і гісторыку Мітрафану Доўнару-Запольскаму ўжо пабачылі свет.

Прэзентаваў серыю 10 снежня ў офісе Партыі БНФ яе рэдактар, гісторык Анатоль Тарас. Па ягоных словах, ідэя такой серыі "была ў паветры". "Калісці гісторык Ніна Стужынская спрабавала скласці своеасаблівы "Пантэон беларускай гісторыі". З гэтай ідэі, на жаль, нічоога не атрымалася. Таксама была спроба зрабіць кнігу "Сто асоб беларускай гісторыі". І гэта засталося на ўзроўні ідэі. Наш інстытут працуе не так: мы спачатку нешта выдваем, а потым ужо анансуем гэта", - казаў на прэзентацыі Анатоль Тарас.

Беларусы - вялікі народ, вялікая нацыя, таму трэба ведаць сваіх герояў

Таму ён сам склаў спіс. Які пакуль што налічвае 75 асобаў беларускай культуры, якія ўвойдуць у кніжку. Яшчэ 25 асобаў, па ягонай задуме, павінны скласці чытачы серыі і зацікаўленыя асобы. "Самае першае пытанне, якое паўстае перад складальнікам такой серыі – гэта крытэры, па якім адбіраюцца асобы для публікацыі пра іх. Таму я вырашыў найперш адкінуць усіх палітыкаў. І яшчэ ў гэтую серыю увойдуць публікацыі пра дзеячоў мастацтва ХІХ –ХХ стагоддзяў. Таму што, па маім глыбокім перакананні, да ХІХ стагоддзя беларусаў проста не было. Гэта маё пераканане, з ім можна спрачацца", - адзначыў Тарас.

У выніку, у серыю, паводле Тараса, увайшлі тыя постаці культуры, літатратуры і мастацтва, якія ў свой час увасаблялі нацыянальныя погляды на мастацтва, гісторыю і культуру Бацькаўшчыны. "Мэта серыі не ў тым, каб даваць падрабязныя біяграфіі, а выяўляць тое, што занеслі ў скарбніцу беларускай культуры гэтыя дзеячы, распавесці аб іх знакавых здзяйсненнях. У першую чаргу. Канешне, брашуры прысвечаныя тым дзеячам, якія працавалі на Беларусі праз усё жыццё, альбо значную частку жыцця. Выбітныя беларусы свету, эмігранты тут – як выключэннне", - кажа Тарас.

Варта таксама адзначыць, што кніжкі – гэта, хутчэй, брашуры кішэннага фармату і па 64 старонкі ў кожнай. Такі фармат выданняў, паводле Тараса, таксама выбраны наўмысна. "Па-першае, зараз ніхто не мае часу на кніжкі. Па кожнай асобе можна было б нампісаць манаграфію, але манаграфіі ніхто не будзе чытаць. Нашая ж серыя разлічаная на масавага чытача, перш за ўсё на моладзь, студэнтаў, настаўнікаў. Таму мы вырашылі зрабіць кнігі ў такім фармаце: пры маленькім фармаце кнігі – дасціпны і цікавы мастацкі змест", - скаўзаў Тарас.

Па-другое, па ягоных словах, выдаўцы імкнуліся зрабіць кнігі даступнымі па кошце. "Мы працавалі і будзем працаваць з такім разлікам, каб брашура каштавала не больш за 15.000 беларускіх рублёў. 15.000 зараз не грошы, калі 7.000 каштуе адзін раз праехаць у маршрутцы”, - адзначает Тарас.

У гэтым годзе, па словах рэдактара серыі, выйдуць 10 кніг. Дарэчы, Тарас звярнуўся па дапамогу і аўтараў, якія б жадалі нешта напісаць пра тых асобаў, якія ўвойдуць у гэтую кніжную серыю.

А тое, што гэтая серыя будзе карыстацца попытам і папулярнасцю, Тарас не сумняецца. "Народ цікавіцца нашай гісторыяй. Дзеці вельмі ўвжліва слухаюць, калі ім распавядаеш пра іхных дзядоў. Так і нашыя беларусы – беларускай дзяржаве ўсяго толькі 22 гады. Гэта маладая краіна, якая з цікавасцю ставіцца да сваёй мінуўшчыны", - лічыць Тарас.

"І не трэба казаць, што беларусы – маленькая нацыя і маленькая краіна. Мы больш за Літву, Латвію, Эстонію і Калінінградскую вобласць разам узятыя. Мы па колькасці насельніцтва 11-я краіна ў Еўропе. Мы вялікі народ, вялікая нацыя, з вялікай гісторыяй і вялікай культурай. Таму не варта прыніжацца – трэба ведаць сваіх герояў", - лічыць Тарас.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров