У Полацку забаранілі канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча


У Полацку забаранілі праводзіць канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.

Канцэрт мусіў адбыцца ў Полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур і першапачаткова быў узгоднены з начальнікам аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Віктарам Палушкіным. Аднак напярэдадні канцэрта ў райвыканкам патэлефанавалі з вобласці і забаранілі ладзіць імпрэзу, паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт "Віцебская вясна".

Паводле сайта, у райвыканкаме высвятлялі: хто арганізаваў канцэрт "апазіцыянэра". Намеснік старшыні па сацыяльных пытаннях райвыканкама Пётр Пяткевіч спрабаваў абвінаваціць у палітычнай недальнабачнасці дырэктара Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур Валянціну Крук. І нават запатрабаваў яе звольніць. Дырэктар Цэнтра рамёстваў адказала, што канцэрт, як звычайна, узгадняўся з аддзелам культуры райвыканкама, і паведаміла, што сама звальняцца не будзе.

Полацкія прыхільнікі творчасці Зміцера Вайцюшкевіча абураныя паводзінамі мясцовых уладаў, якія сарвалі іх сустрэчу з папулярным беларускім артыстам.

Новости по теме

    Спецслужбы сарвалі музычную імпрэзу

    Віцебскі гурт "Паўночны Воўк" меўся прэзентаваць у Мастах новую беларускамоўную праграму. Канцэрт быў арганізаваны актывістамі арганізацый ПАГА "Рух "За Свабоду" і Правы Альянс. Аднак 8 красавіка на аднаго з музыкаў гурта выйшлі прадстаўнікіподробности

Новости других СМИ