Гербам Віцебска зацверджана "Пагоня"

"Наша Ніва"

Кіраўнік дзяржавы падпісаў загад №277 "Пра усталяванне афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністратыўна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці".

У лютым у геральдычны савет пры прэзідэнце быў накіраваны праект гербу вобласці: у чырвоным полі французскага шчыта знаходзіцца выява "Пагоні" — сярэбранага ўзброенага конніка, у правай руцэ якога ўзняты меч, у левай — круглы шчыт з залатым шасціканцовым Еўфрасіннеўскім крыжом. Шчыт асаджваюць дзве дубовыя галіны з жалудамі, абкручаныя блакітнай стужкай. Вянчае герб вежавая карона. Такі ж герб знаходзіцца ў цэнтры сцяга Віцебскай вобласці, які ўяўляе сабою прастакутнае палотнішча зялёнага колеру.

У мэтах адарджэння гісторыка-гіральдычных традыцый Віцебшчыны, указам таксама зазначаны гербы і сцягі Лепеля, Паставаў, Міораў, Чашнікаў, Дзісны, Сянно, Навалукамля ды шэрагу іншых гарадоў і пасёлкаў Віцебскай вобласці.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров