За "Свабоду Аўтоховічу" Дубскага пакаралі штрафам

Радыё Свабода

Сёння Асіповіцкі суд пакараў Арцёма Дубскага штрафам на 25 базавых велічыняў (875 тысяч рублёў).

Моладзевага актывіста затрымалі сёння ж і абвінавацілі ў тым, што ён зрабіў надпіс "Свабоду Аўтуховічу" на адным з будынкаў. Адміністрацыйную справу перадалі на разгляд адміністрацыйнай камісіі райвыканкаму, паседжанне якой адбылося адразу ж.

Нагадаем, два дні таму супраць асіповіцкага актывіста незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" аднавілі і крымінальную справу. Хутчэй за ўсё, справа хутка паступіць у пракуратуру, адкуль яе перададуць у суд

Гэтую справу былі ўсчалі за парушэнне правілаў адбыцця пакарання — абмежавання волі, да якога Арцём быў прысуджаны як фігурант "справы чатырнаццаці".

13 лютага актывіста ўзялі пад варту на беларускай мяжы, калі ён вяртаўся з Украіны. Пазней Арцёму змянілі меру ўтрымання і выпусцілі на волю, але паўтара месяца справу ў суд не перадавалі.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров