З Малдовы "выгналі" беларускіх праваабаронцаў

"Еўрарадыё"

За дзень да выбараў у парламент Малдовы тамтэйшы ЦВК адмовіў у акрэдытацыі вялікай групе міжнародных назіральнікаў. Сярод іх апынуліся і беларускія праваабаронцы.

Вось што распавядае Алесь Бяляцкі:

Бяляцкі: "Усяго паехала дзевяць чалавек, але з іх акрэдытацыю атрымалі два ці тры. Астатнія паехалі без акрэдытацыі, спадзеючыся, што атрымаюць яе на месцы. Яны дамагаліся акрэдытацыі, але ўлады не казалі "так" і не казалі "не". У рэшце рэшт, усё скончылася экстрадыцыяй".

Кіруе беларускай дэлегацыяй назіральнікаў юрыст Уладзімір Лабковіч. Паводле яго слоў, праваабаронца з Магілёва Аляксей Колчын ужо пакінуў Малдову. Дагэтуль ён цэлы месяц назіраў за перадвыбарнай кампаніяй, паралельна чакаючы на рашэнне ўладаў пра акрэдытацыю. Іншым ўдзельнікам беларускай групы таксама давядзецца неўзабаве з’ехаць з Малдовы.

Дарэчы, першы намеснік старшыні малдоўскага парламента Ўладзімір Цуркан выдаленне міжнародных назіральнікаў патлумачыў тым, што некаторыя з іх маюць адносіны да арганізацыі "каляровых рэвалюцыяў" і не ладзяць з законам.

поделиться

Новости по теме

    Няма пячаткі – няма назірання

    У Гомелі прадстаўнікоў абласной арганізацыі ГА БНФ “Адраджэнне" пазбавілі акрэдытацыі на падставе адсутнасці пячаткі на выпісцы з пратаколу аб вылучэнні назіральніка.подробности

Новости партнёров