"Палац" і Drum Ecstasy сыграюць пры падтрымцы БРСМ

Сяргей Нятрэба, партал навінаў www.UDF.BY

Гурты "Палац", "БЕЗ БІЛЕТА" і Drum Ecstasy стануць хэдлайнерамі вялікага спартыўна-музычнага фестываля ў Сілічах. Акцыя ладзіцца пры падтрымцы БРСМ. Пра гэта музыканты дазналіся ўжо постфактум, калі пайшла рэклама мерапрыемства.

"Палац" і Drum Ecstasy цягам пяці год знаходзіліся пад негалоснай забаронай пасля ўдзелу ў канцэрце-акцыі, зладжанай апазіцыйнымі сіламі. Гурт "БЕЗ БІЛЕТА" – уладальнік галоўнай Кароны на апошняй "Рок-Каранацыі". Усе яны далі згоду на ўдзел у фэсце 12-13 чэрвеня ў Сілічах, прысвечаным Дню сям’і. Але ніхто з музыкантаў не ведаў, што гэта акцыя праводзіцца пры падтрымцы БРСМ.

Арганізатары канцэрту з прадзюсарскага цэнтру "Пан-студыя" кажуць, што і самі былі супраць падтрымкі БРСМ. Але чыноўнікі ім патлумачылі, што з удзелам БРСМ дазвол на канцэрт будзе атрымаць лягчэй.

Музыканты з разуменнем паставіліся да гэтага факта. Ніхто ад удзелу ў канцэрце не збіраецца адмаўляцца. "Мы падтрымліваем не БРСМ, а добрую ідэю фестываля для ўсёй сям’і", - заявіў лідэр Drum Ecstasy Філ Чмыр.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров