Адвакат: Аўтуховіча трымаюць ва ўмовах, блізкіх да катавання

Радыё Свабода

Мікалая Аўтуховіча перавялі з медычнай часткі мінскага следчага ізалятара ў агульную камеру.

8 верасня з прадпрымальнікам бачыўся адвакат Павел Сапелка:

"Яго перавялі ў панядзелак, 7 верасня. У той камеры 20 чалавек, а разлічана яна на меней. Лічу, што знаходжанне Аўтуховіча, якому патрэбны медычны нагляд, фактычна можна назваць катаваннем", — сказаў "Свабодзе" адвакат вязня Павел Сапелка.

Паводле адваката, Мікалай Аўтуховіч выглядае значна схуднелым. "Есць ён толькі садавіну і гародніну, турэмную ежу не ўжывае", — паведаміў адвакат. Каментаваць справы следства Павел Сапелка адмовіўся.

Сёння 7 месяцаў як у Ваўкавыску быў арыштаваны Мікалай Аўтуховіч, а таксама яго знаёмыя Уладзімір Асіпенка і Юрый Лявонаў. Іх абвінавацілі ў падпале дома міліцыянта. Паводле МУС, Мікалай Аўтуховіч таксама падазраецца ў падрыхтоўцы тэракту. Вядома, што сваёй віны ніхто з трох фігурантаў справы не прызнае.

Шмат хто ў Беларусі і свеце мяркуе, што Аўтуховіча і яго знаёмых пераследуюць паводле палітычных прычын.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров