Хворыя ляжаць на калідорах

"Наша Ніва"

Сярод шпіталізаваных з пнеўманіяй — праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Як распавёў НН Алесь Бяляцкі, сітуацыя ў 3-й бальніцы Мінска, дзе ён ляжыць, "як падчас вайны".

Для хворых на пнеўманію выдзялілі яшчэ адно дадатковае аддзяленне. Хворыя ляжаць нават на калідорах. Ложкаў не хапае, таму забіраюць крэслы ў сталоўцы і кладуць на іх матрацы. Цяпер на калідоры знаходзіцца 17 хворых. Харчаванне ў сталоўцы адбываецца стоячы.

Тым не менш, як адзначыў Бяляцкі, каранцін не аб’яўлены, бальніца свабодная для наведвальнікаў.

Напомнім, А.Бяляцкі — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.

поделиться

Новости по теме

    Чаму мясцовыя выбары не цікавяць беларусаў?

    У беларускіх грамадзянаў адсутнічае ўсялякая цікавасць да выбараў у мясцовыя саветы. Такое меркаванне выказаў старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі на прэзентацыі кампаніі "Праваабаронцы – за свабодныя выбары".подробности

Новости партнёров