У праграме EURO-NEST Беларусь будзе прадстаўляць толькі ўрад

www.udf.by

Па інфармацыі еўрадэпутатаў – партнёраў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, Савет Еўропы прыняў рашэнне наконт супрацы з Беларуссю ў межах праграмы Усходняга партнёрства EURO-NEST PA.

Згодна з гэтым рашэннем, Беларусь у праграме будуць прадстаўляць толькі 6 дэпутатаў беларускага парламенту, паведамляе прэс-служба БХД.

EURO-NEST PA – гэта Міжпарламентская асамблея краін - удзельніц Еурапейскага Саюза і краін шасцёркі. Прадстаўнікі дэмакратычнага руху і шэраг фракцый Еўрапарламенту выступалі за тое, каб у працы Парламенцкай асамблеі Ўсходняга партнёрства EURO-NEST PA прадстаўлялі не толькі афіцыйныя асобы, але і прадстаўнікі дэмакратычных сілаў.

Так, гаворачы аб удзеле Беларусі ў гэтай праграме старшыня Камітэта Сейма Літвы па замежных справах Аудроніс Ажубаліс заяўляў наступнае:

- Мы катэгарычна за тое, каб ва Ўсходнім пратнёрстве Беларусь прадстаўлялі не толькі афіцыйныя асобы цяперашняга рэжыму на парламенцкім узроўні, але таксама на роўных правах прадстаўнікі дэмсілаў, апазіцыі, грамадства.

Каментуючы дадзенае рашэнне Савета Еўропы сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі сказаў:

- У выпадку, калі Беларусь у праграме EURO-NEST PA будуць прадстаўляць толькі так званыя дэпутаты палаты прадстаўнікоў, гэта будзе азначаць фактычную легалізацыю беларускага парламента і дзеючага ў нашай краіне рэжыму, пры якім народ не мае магчымасці абраць дэмакратычны ўрад. Нагадаем, апошнія парламенцкія выбары ў Беларусі ніводная дэмакратыяная краіна не прызнала празрыстымі і свабоднымі. Мы заклікаем еўрапейскія структуры перагледзіць гэтае рашэнне, бо легітымізацыя аўтарытарнага рэжыму пазбаўляе беларускі народ надзеі на свабоду і дэмакратыю.

поделиться

Новости по теме

    Статус давядзецца зарабіць

    "Мараторый на смяротнае пакаранне – гэта не той крытэрый. Спачатку – свабодныя дэмакратычныя выбары, а потым ужо – вяртанне статусу", - мяркуе Лявон Баршчэўскі.подробности

Новости партнёров