Запаведнік карупцыі

Рыгор Кастусёў, для UDF.BY

Доўгія 19 гадоў Лукашэнка не можа перамагчы карупцыю на малой радзіме – у Шклоўскім раёне. Ці здольны гэты чалавек перамагчы карупцыю ў краіне?

Піша намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

- На пасадзе кіраўніка Шклоўскага райаб’яднання ЖКГ я адпрацаваў з кастрычніка 1995 па лістапад 2001 год.

За шэсць гадоў я перажыў двое “Дажынак”. У 1999 годзе Лукашэнка адмяніў “Дажынкі” ў нацыянальным маштабе, на свята нез’явіўся і сам; а ў 2000 годзе Шклоў пагуляў на славу. На плечы раённай ЖКГ разам з УКБ (УКС) лягла падрыхтоўка Шклова да “Дажынак”; мы адказвалі за 300 абектаў будаўніцтва, рамонту...

Наступны 2001 год – год прэзідэнцкіх выбараў. Я, кіраўнік Шклоўскай раённай арганізацыі ЖКГ і адлначасова сябра Сойма Партыі БНФ, актыўна ўдзельнічаў у кампаніі. Спачатку працаваў у камандзе Домаша, а пасля вызначэння адзінага кандыдата ад апазіцыі, перайшоў у штаб Уладзіміра Ганчарыка. Яшчэ напачатку прэзідэнцкай кампаніі сябры папярэдзілі, што па вертыкалі спушчаны загад – звальняць з працы ўсіх, хто працуе ў дзяржаўныхз установах, але не падтрымлівае Лукашэнка.

Што праўда, напачатку вялікага ціску я не адчуў. Але затым – пайшла гуляць губерня. Дзён за 10 да дня галасавання ў Шклоў прыязджала кіраўнік справамі прэзідэнта Галіна Жураўкова – на разборкі са мной. Умяне адбылася з ёй сур'ёзная размова, я ведаў пра крымінальныя грахі, нажытыя на працы ў Чавусах перад самым распадам Савецкага Саюза. Пасля ейнага візіту стала відавочна, што мяне наперадзе чакаюць сур’ёзныя разборкі.

Адразу пасля выбараў наезды і пачаліся. Месяцы са два цягнуліся масавыя праверкі, адкрыта шукалі на мяне кампрамат. А дзесьці ў сярэдзіне лістапада 2001 года старшыня Шклоўскага райвыканкама Агееў і ягоны намеснік Семянкевіч ужо адкрыта сказалі, што ўсё роўна не дадуць працаваць. Разумеючы тупіковасць сітуацыі, я напісаў заяву на звальненне.

Звольніўся ў сярэдзіне лістапада 2001 года. За наступныя 11 гадоў пасля майго сыходу з пасады чацвёра кіраўнікоў раённай ЖКГ апынуліся пад крымінальным пераследам.

Адразу за мной на пасаду кіраўніка Жылкамгаса (новая назва структуры пры Шклоўскім райвыканкаме) заступіў Алейнічаў. У 2003 ці 2004 годзе супраць яго і яшчэ пяцярых спецыялістаў узбудзілі крымінальную справу. У 2004 годзе хацелі і мяне ўцягнуць у гэтыя разборкі. Запрасілі ў Магілёўскае абласное ўпраўленне міліцыі, а я па дурасці і пайшоў без павесткі. Нікога, нават сваіх сяброў, не папярэдзіў. А там мне падсунулі тэчку з дакументамі , якія нібыта сведчылі супраць мяне. На першых жа лістах я заўважыў, што подпісы на паперах былі не мае, пра што і “паведаміў” міліцыянтам. Пасля гэтага са мной пачали размащляць "без пратакола"…

Мяне адпусцілі, бо не было чаго прад'явіць.

Па той справе за краты кінулі шасцярых. Прынамсі, дырэктар Шклоўскага ЖКГ Аляксандр Алейнiчаў атрымаў сем гадоў пазбаўлення волi, галоўны iнжынер Мiкалай Федарышкiн — чатыры, галоўны бухгалтар Алена Цодава — пяць, майстар Лалаеў — шэсць. Суд прызнаў, што яны дзейнiчалi супольна i пад дахам райвыканкама стварылi арганiзаваную злачынную групоўку.

Новым дырэктарам Жылкамгаса прызначыли Магерава - былога супрацоўніка міліцыі; праз год таксама трапіў пад крымінальную справу и нават частку тэрміну адседзеў.

Наступным дырэктарам Шклоўскай ЖКГ прызначылі Канцавога. Яго адхілілі ад пасады за злоўжыванні, але справу ўжо не заводзілі.

Затым на пасаду дырэктара ЖКГ паставілі Ігнатовіча. І зараз ужо чацвёрты дырэктар УКП «Жылкамгас» Рыгор Ігнатовіч знаходзіцца пад следствам: яго то арыштуюць, то адпусцяць. Зараз Рыгор Ігнатовіч знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, суд наперадзе.

За 11 год пасля мяне чатыры кіраўнікі Шклоўскага ЖКГ адхілены ад пасады за злоўжыванні. Двое ўжо адседзелі пэўныя тэрміны, адзін - пад следствам.

За гэты час пабылі старшынёй райвыканкама Агееў Аляксандр Міхайлавіч (гаворка не пра дэпутата Палаты прадстаўнікоў Агеева, былога старшыню Бялыніцкага райвыканкама) , Іваноў Валерый Мікалаевіч - былы кіраўнік Беларускай калійнай кампаніі, цяпер намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. Зараз Шклоўскі райвыканкам узначальвае Аляксандр Анатольевіч Бойка. А намеснікам старшыні райвыканкама пры ўсіх старшынях застаецца нязменны Семянкевіч Яўген Віктаравіч, які курыруе камунальную службу.

11 гадоў ураджэнец Шклоўшчыны Аляксандр Лукашэнка не можа выкарчаваць карупцыю на сваёй малой радзіме. Гаворка ідзе не толькі пра ЖКГ – аналагічная сітуацыя назіраецца і ў іншых сферах жыцця. На Шклоўшчыне жывуць 33 тысячы чалавек, у Беларусі – 9,5 мільёнаў.

Дык ці здольны Лукашэнка справіцца з карупцыяй у краіне?..

Новости по теме

    ТОП-10 самых гарачых карупцыйных справаў

    Барацьба з карупцыяй была адным з галоўных месэджаў, з якім кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка абіраўся ў 1994 годзе на пасаду кіраўніка дзяржавы. Раз-пораз у Беларусі ўзнікаюць так званыя "карупцыйныя скандалы", фігурантамі якіх з'яўляюццаподробности

Новости других СМИ