У Гомелі працягваюцца пратэсты прадпрымальнікаў

Хартыя'97

Прадпрымальнікі гомельскіх рынкаў працягваюць пратэставаць супраць новых, падвышаных ставак адзінага падатку. Сёння на рынках збіралі подпісы пад зваротам у абласны савет.

Бізнэсоўцы патрабуюць перагледзець уведзеныя Гомельскім абласным саветам стаўкі адзінага падатку, перадае "Радыё Свабода".

"Ад аблсавета мы патрабуем зніжэння ставак, - гаворыць адна з прадпрымальніц Цэнтральнага рынка. - Мы не выжываем. Гандаль зведзены на нішто. Сама спажывецкая здольнасць людзей упала да мінімуму. Нам няма з чаго плаціць".

Нагадаем, што напярэдадні на Цэнтральным рынку адбыўся сход прадпрымальнікаў з удзелам бізнэсоўцаў Мазыра, Жлобіна, Светлагорска, Рагачова. Створаная абласная рада прадпрымальнікаў, каб супольна адстойваць у рэгіёне інтарэсы дробнага бізнэсу.

Падвышэнне падаткаў ды арэнды за працу на рынках у красавіку змусілі прадпрымальнікаў да актыўных пратэстаў. Прычым, абласныя ўлады зацвердзілі падвышэнне без супраціву з боку афіцыйных радаў прадпрымальнікаў пры выканкамах і рынках.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров