"Информ-прогулку" не пусцілі на сход

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Карэспандэнта недзяржаўнай газеты "Информ-прогулка" (г. Лунінец) не пусцілі на сход, дзе прадстаўлялі новага кіраўніка раёна.

Пра сход гаспадарчага актыву, на якім губернатар вобласці Канстанцін Сумар павінен быў прадставіць выканаўцу абавязкаў кіраўніка мясцовай адміністрацыі, рэдакцыі стала вядома непасрэдна ў дзень правядзення сходу — 10 красавіка.

Журналіста незалежнага выдання Марыю Юрко не пусцілі ў залу, дзе сабраліся кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Пры гэтым загадчык ідэалагічнага аддзела спаслаўся на тое, што "Информ-прогулка" не мае акрэдытацыі пры райвыканкаме.

Як паведаміла службе маніторынгу БАЖ рэдактар "Информ-прогулки" Святлана Гарда, рэдакцыя двойчы — пры двух розных кіраўніках мясцовай улады — рабіла спробы атрымаць акрэдытацыю. Апошнюю адмову "ИП" спрабавала абскардзіць у аблвыканкам, але выніку гэта не прынесла.

"Па адным выпадку можна зрабіць выснову, што Указ № 65, прыняты ў мэтах "забеспячэння сваечасовага і аб’ектыўнага інфармавання грамадскасці…", ва ўсялякім разе ва ўзаемадзеянні дзяржаўнага органа з незалежнымі СМІ, у Лунінцы не выконваецца"
, — дадала Святлана Гарда.

поделиться

Новости по теме

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!