Калі б пераварот здарыўся не ў Турэччыне, а ў Беларусі

Алесь Пілецкі, Facebook

Журналіст і блогер Алесь Пілецкі ўявіў, як бы развіваліся падзеі падчас гіпатэтычнага дзяржаўнага перавароту ў Беларусі.

1. Лукашэнка з’язджае на два тыдні паплаваць ў Сочы.

2. Праз тыдзень на мост праз Свіслач выязджаюць два танка. Cтановяцца так, каб мінімальна перашкаджаць руху транспарта.

3. Ніводны з кіраўнікоў паўстанцаў не робіць ніякай заявы.

4. Хартыя 97 паведамляе, што “як стала вядома карэспандэнту Хартыі 97 у Мінску вайсковы пераварот, дыктатар у паніцы”.

5. Кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч звятаецца да народа Беларусі з адозвай аб неабходнасці абараніць незалежнасць краіны.

6. З Брусэля.

7. Анатоль Лябедзька заяўляе пра магчымасць утварэння новай незалежніцкай кааліцыі.

8. З Вільні.

9. Андрэй Дзмітрыеў едзе ў Дзяржынск.

10. Сяргей Навумчык заяўляе, што гэта ўсё няпраўда.

11. Зянон Пазняк — што усе хлусяць і агенты Крамля.

12. Анлайнер піша пра корак у раёне маста праз Свіслач, публікуе фота замазаных у фоташопе танкаў.

13. Незалежныя СМІ публікуюць фота падранага гусеніцамі танкаў асфальта.

14. Следчы камітэт заяўляе, што па факту спробы дзяржаўнага перавароту да іх ніякай інфармацыі не паступала.

15. Танкісты пачынаюць па чарзе хадзіць у прыбіральню ў МакДональдс.

16. Дзяржаўныя СМІ паведамляюць пра падрыхтоўку да пазапланавага вайсковага парада.

17. У аэрапарце прызямляецца самалёт кіраўніка краіны.

18. Патруль АМОНа скідвае танкі ў раку.

19. Дарожнікі кладуць на праспект Незалежнасці новы асфальт.

20. Лукашэнка праязджае праз мост у кірунку цэнтра са словамі “красівы усё такі у нас горад”.

- первое информационное агентство самой недостоверной и непроверенной информации. Относиться к его сообщениям необходимо несерьезно и, по возможности, с юмором.

Агентство готово к сотрудничеству и намерено развивать сеть своих региональных корреспондентов. Для того, чтобы поделиться своей новостью, воспользуйтесь кнопкой "Прислать новость" или просто пишите нам по адресам, указанным в категории "Контакты".

Самые интересные сообщения будут опубликованы на нашей ленте новостей. Ударим юмором по кризису!

Новости по теме

Новости других СМИ