25 сакавіка ў Менск аўтаспынам

Прэс-служба Партыі БНФ

У гэтым годзе, як і раней, Моладзь БНФ прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы акцыі на Дзень Незалежнасьці 25 сакавіка. Актывісты арганізацыі возьмуць удзел у сьвяткаваньні. Разумеючы цяжкую сытуацыю ў краіне, мы заклікаем усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі дзеля ўратаваньня палітычнай незалежнасьці і эканомікі краіны.

Моладзь БНФ заклікае прыехаць у Менск з розных гарадоў і мястэчах. Тых, хто ня мае грошаў на квіток, заклікае прыехаць аўтаспынам, які ёсьць найбольш танным відам перамяшчэньня і якім карыстаюцца сотні тысяч маладых людзей ва ўсім сьвеце.

Мы заклікаем усіх прыязджаць 25 сакавіка ў 18:00 ў Менск, каб разам сустрэцца каля будынку Акадэміі Навук і адзначыць Дзень Незалежнасьці.

поделиться

Новости по теме

    Моладзь БНФ памятае

    Моладзь БНФ заклікае "усіх неабыякавых людзей прыходзіць а 18 гадзіне 30 траўня з чорнымі стужкамі і бел-чырвона-белымі кветкамі да помніку загінуўшым на Нямізе, каб разам успомніць пра загінуўшых падчас трагедыі, запаліць сьвечкі".подробности

Новости партнёров