Дзень горада за кошт прадпрымальнікаў

"Еўрарадыё"

У Бабруйску з прадпрымальнікаў збіраюць грошы на святкаванне дня горада. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні арганізацыі "Прадпрымальнікі за свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў.

Гарбачоў: "Па Бабруйску тры дні назад падатковая інспекцыя пачала прасіць арэнду большую, чым прадпрымальнікі плоцяць. Абгрунтавалі тым, што будзе свята горада, нейкая гадавіна, і трэба на рэканструкцыю, на канцэрты і да таго падобнае".

Увогуле, лічыць прадпрымальніцкі лідэр, вяртаецца сітуацыя некалькігадовай даўніны, калі вертыкаль па ўсёй Беларусі прыдумвала святы і прасіла прадпрымальнікаў здаць грошы.

Так, газета "Электронны Барысаў" паведаміла, што Барысаўскі райвыканкам праз банкі рассылае прадпрымальнікам просьбы сабраць грошы на святкаванне 65-годдзя перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

поделиться

Новости по теме

    З прадпрымальнікаў дзяруць грошы

    На рынку горада Беразіно аднавіліся праверкі падатковых службаў. У некаторых прадпрымальнікаў канфіскаваны тавар. У іншых рэгіёнах краіны адбываецца аналягічны кантроль, а гандляры беспасьпяхова дамагаюцца зьніжэньня арэнднай платы.подробности

Новости других СМИ

Комментарии временно отключены в связи с обострением общественно-политической ситуации в Беларуси. Мера направлена на предотвращение провокаций — во избежание нарушения наших правил комментирования. Мы планируем вернуть возможность комментирования после урегулирования ситуации в стране.

Дорогие читатели, приносим свои извинения за неудобства! Вы по-прежнему можете вести дискуссии на страницах UDF.BY в соцсетях. Подписывайтесь на нас в Facebook, «ВКонтакте» и Twitter!