Незаконнае звальненне рабочых

milinkevich.org

Актывіст Руху "За Свабоду" Зміцер Кухлей просіць пракурора раёна аднавіць законнасць на ААТ "Мастоўдрэў".

Кіраўніцтва прадпрыемства ААТ "Мастоўдрэў" звольніла рабочых Генадзя Коўша і Уладзіміра Нічыпаровіча ў парушэнне Працоўнага кодэксу. Звальненне ў выпадку працоўнай спрэчкі магчымае толькі па рашэнню камісіі па працоўных спрэчках, альбо па рашэнню суда.

18 сакавіка 2009 г. адбылося паседжанне камісіі па працоўных спрэчках, на якім прысутнічалі прадстаўнікі наймальніка і прафсаюза. Камісія прызнала, што рашэнне аб звальненні Коўша і Нічыпаровіча будзе з’яўляцца незаконным. Аднак, праз два дні пасля прыняцца рашэння камісіяй па працоўных спрэчках наймальнік ААТ "Мастоўдрэў" звольніў гэтых рабочых.

"Такім чынам наймальнік груба парушыў працэдуру разгляду працоўных спрэчак. Згодна з артыкулам 233 Працоўнага кодэксу Рэспублікі Беларусь "рашэнне камісіі па працоўных спрэчках мае абавязковы характар і не павінна зацвярджацца наймальнікам або прафсаюзам", – тлумачыць актывіст Руху, дэпутат Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў Зміцер Кухлей.

Актывіст Руху звярнуўся да пракурора Мастоўскага раёна сп. Васілеўскага з прапановай прыняць адпаведныя меры па ліквідацыі парушэння нормаў працоўнага заканадаўства з боку кіраўніцтва ААТ "Мастоўдрэў".

Паводле інфармацыі Змітра Кухлея, па прадпрыемству ёсць негалосны загад па максімуму скараціць колькасць працоўных, бо ва ўмовах крызісу няма як плаціць заробак.

поделиться

Новости по теме

    Рабочыя судзяцца з прадпрыемствам

    Двое былых рабочых "Мастоўдрэву", аспрэчваючы сваё звальненне, звярнуліся з пазовам у Мастоўскі раённы суд на адміністрацыю прадпрыемства. Прадстаўнікі прадпрыемства параілі сваім былым падначаленым забраць дакументы з суду, таму што "усё роўнаподробности

Новости партнёров