Актывісты наведалі выставу і кіно

milinkevich.org

У межах кампаніі "Еўрапеўскі Week-end" адбыўся прагляд фільму "Катынь" і наведванне выставы, прысвечанай Магдэбургскаму праву.

28 жніўня актывісты Руху "За Свабоду", "Маладога фронту" і "Вольнай моладзі" наведалі выставу "Саксонскае люстра" і Магдэбургскае права – асновы Еўропы" якая арганізавана Нацыянальным музеем гісторыі і культуры Беларусі сумесна з Зямельным цэнтрам палітычнай адукацыі Федэральнай зямлі Саксонія-Ангальт .

Наведванне гэтай выставы дало магчымасць актывістам пазнаёміцца з пазвіццём Магдэбургскага права ў Еўропе, ў тым ліку з развіццём гарадскога права ў самім горадзе Магдэбургу.

Выстава прымеркаваная да свята "Дня гораду" і надання Мінску магдэбургскага права і будзе доўжыцца да 6 верасня.

30 жніўня адбыўся стаўшы ужо традыцыйны прагляд еўрапейскага фільма. На гэтым тыдні актывісты Руху "За Свабоду" глядзелі фільм "Катынь" польскага рэжысёра Анджэя Вайды ў перакладзе на расійскую мову.

Паказ стужкі на гэтым тыдні быў прымеркаваны да угодкаў пачатку Другой сусветнай вайны. Пасля прагляду фільма было арганізаванае ягонае абмеркаванне паміж актывістамі.

Напрыканцы імпрэзы быў анансаваны фільм "Гісторыя Правоў чалавека", які ў бліжэйшы час будзе прапанаваны для прагляду.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров