Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з міністрам замежных спраў Славакіі

milinkevich.org

Аляксандр Мілінкевіч абмеркаваў з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Славакіі Міраславам Лайчакам сацыяльную, эканамічную і палітычную сітуацыю ў Беларусі.

Палітыкі абмеркавалі крокі, якія павінна зрабіць Беларусь на шляху дэмакратызацыі і лібералізацыі палітычнага жыцця краіны.

Лідэр Руху "За Свабоду" са шкадаваннем адзначыў, што лібералізацыя на дадзены момант мае павярхоўны характар, сістэмных і структурных зрухаў не адбываецца. У краіне па-ранейшаму ёсць палітычныя зняволеныя, няма прагрэсу ў справе ваўкавыскіх прадпрамальнікаў, не рэгіструюцца палітычныя партыі (Партыя БХД, Партыя Свабоды і Прагрэса) і НДА; большасць незалежных газет не маюць доступу к манапалізаванай сістэме распаўсюду; змены у выбарчы кодэкс рыхтуюцца без грамадскага абмяркавання.

У размове з Міраславам Лайчакам Аляксандр Мілінкевіч выказаў перакананне, што дынаміка і інтэнсіўнасць супрацы Еўразвязу і міжнародных арганізацый мусяць залежыць ад канкрэтных крокаў беларускіх уладаў па набліжэнні да еўрапейскіх стандартаў у галіне правоў чалавека і дэмакратыі. Гэты працэс не можа мець аднабаковы рух.

Сустрэча Аляксандра Мілінкевіча і Міраслава Лайчака адбылася ў Мінску 6 верасня і доўжылася амаль гадзіну.

поделиться

Новости по теме

    Мілінкевіч сустрэўся з Ежы Бузэкам

    Палітыкі абмеркавалі эканамічную і палітычную сітуацыю ў Беларусі, пытаньні правоў чалавека, палітычных вязняў, стан СМІ і грамадзянскай супольнасці, праблемы рэгістрацыі палітычных партыяў і НДА, а таксама перспектывы супрацоўніцтва беларускіхподробности

Новости партнёров