Іван Крук працягвае аспрэчваць штраф за распаўсюд газет

milinkevich.org

Актывіст накіраваў надзорную скаргу старшыні Гродзенскага абласнога суду сп. Грынкевічу.

На думку актывіста, ягонае жорсткае пакаранне за распаўсюд газет з недакладнымі выходнымі дадзенымі (штраф у 700 тысяч) звязанае насамрэч з тым, што ў бюлетэнях змяшчалася інфармацыя пра небяспеку будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Іван Крук з пакараннем катэгарычна не згодны. Ён лічыць, што падчас адміністрацыйнага працэсу былі парушаны нормы працэсуальнага кодэксу, а таксама не былі выкананы палажэнні Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах і Міжнароднай Орхускай канвенцыі. Актывіст у сваёй скарзе просіць адмяніць рашэнні раённага і абласнога судоў.

Нагадаем, за распаўсюд газет суд Астравецкага раёна пакараў Івана Крука штрафам памерам у 700 тысяч рублёў. Гродзенскі абласны суд пакінуў рашэнне раённага без зменаў.

поделиться

Новости по теме

    Ціск на астравецкага актывіста

    Актывіст Руху "За Свабоду" Іван Крук з Астраўца паскардзіўся на неправамерныя дзеянні міліцыянтаў і супрацоўнікаў дзяржбяспекі ў абласную, Генеральную пракуратуру і Гродзенскае УКДБ.подробности

Новости партнёров