"Права выбіраць" для студэнтаў

ucpb.org

Учора пяцёра маладых актывістаў раздалі студэнтам навучальнах устаноў сталіцы больш за тры сотні дыскаў з фільмам "Права выбіраць". Акцыя адбывалася каля Беларускага дзяржуніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту і Тэхналагічнага каледжу.

Напярэдадні гэты фільм быў прэзентаваны грамадскай кампаніяй "Беларусь партызанская". Каардынатар кампаніі Алег Корбан з'яўляецца рэжысёрам і аўтарам сцэнару.

Фільм, які доўжыцца тры чвэрці гадзіны, ёсьць, натуральна, аматарскім. Пры гэтым моладзь, якая сабралася на прэзэнтацыю, глядзела яго з цікавасцю.

"Дыскі, канечне, разбіралі ахвотна, - паведамляе прэсавы сакратар кампаніі "Беларусь партызанская" Віталь Стажараў. - Студэнты хочуць даведацца пра альтэрнатыўныя пункты гледжання, пра тое, што насамрэч уяўляюць з сябе моладзевыя арганізацыі, бо пакуль яны ведаюць толькі тое, што кажуць у "Панараме" па БТ".

Уласна, стужка (калі дарэчна ўжыць гэтае слова да камп'ютарнага дыску) "Права выбіраць" - нават не столькі пра выбарчае права, якога грамадзяне Беларусі ў рэчаіснасці пазбаўленыя. У фільме прадстаўленыя 5 разнастайных моладзевых арганізацыяў: "Еўрапейская Беларусь", "Маладая Беларусь", "Малады фронт", "Маладыя дэмакраты", "Моладзь БНФ". Іхнія лідэры распавядаюць пра мэты сваіх аб'яднанняў, пра тое, як яны ўяўляюць будучыню Беларусі.

Уяўленні гэтыя, дарэчы, не тоесныя - аднак супадаюць жаданні бачыць Беларусь вольнай ды дэмакратычнай. І кожны маладзён, хто жадае таго ж і наважваецца сам узяць удзел у гэтай справе, можа выбраць тую структуру, той асяродак, што яму больш даспадобы.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров