Камітэт ААН: Улады парушылі правы Мілінкевіча

milinkevich.org

У выніку разгляду скаргі Віктара Карнеенкі Камітэт ААН прызнаў парушэнні правоў, прапісаных у артыкулах 19, 25 і 26 Міжнароднага пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы.

Дзяржавай падчас выбарчай кампаніі 2006 года былі парушаны правы Аляксандра Мілінкевіча і Віктара Карнеенкі на свабоду выражэння ўласных меркаванняў і свабодны распаўсюд інфармацыі і ідэяў пра грамадскія і палітычныя праблемы паміж грамадзянамі, а таксама права Аляксандра Мілінкевіча быць абраным на сапраўдных выбарах.

У адпаведнасці з артыкулам 2 Міжнароднага пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы дзяржава абавязана забяспечыць Аляксандра Мілінкевіча і Віктара Карнеенка эфектыўнымі сродкамі абароны (сплаціць кампенсацыю і аплаціць судовыя выдаткі, панесеныя Віктарам Карнеенка), а таксама не дапускаць падобныя парушэнні ў будучым.

Дзяржава таксама павінна праінфармаваць ААН цягам 180 дзён пра меры, прынятыя дзеля выканання рашэння Камітэта, а таксама апублікаваць гэтае рашэнне.

поделиться

Новости по теме

    Камітэт ААН прызнаў парушэнні

    На апошняй сесіі Камітэта ААН па правах чалавека разглядалася скарга намесніка кіраўніка Руху "За Свабоду" Віктара Карнеенкі. Камітэт ААН прызнаў, што выкладзеныя ў скарзе на краіну Беларусь факты парушэння правоў з боку дзяржавы Беларусь сапраўдыподробности

Новости партнёров