Мілінкевіч у Нясвіжы

milinkevich.org

Лідэр Руху "За Свабоду" сустрэўся з клецкімі актывістамі і пагутарыў з мясцовымі прадпрымальнікамі.

Аляксандр Мілінкевіч падчас прагулкі па горадзе наведаў нясвіжскі касцёл і замак. Ён распавёў актывістам пра сваё бачанне знешнепалітычнай сітуацыі і перавагі супрацоўніцтва з Еўрапейскім Звязам, і пагрозы, якія нясе для Беларусі празмерная эканамічная залежнасць ад Расіі.

Лідэр Руху "За Свабоду" наведаў міні-рынак і пагутарыў з мясцовымі прадпрымальнікамі пра праблемы малога бізнэсу. Людзі скардзіліся на рост падаткаў і зніжэнне тавараабароту, абумоўленае падзеннем плацежаздольнасці насельніцтва.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров