Пракурор зацікавіўся газетай

прэс-служба руху "За Свабоду"

Міліцыянты з санкцыі пракурора зрабілі агляд кватэры прыхільніка Руху "За Свабоду" Міколы Уласевіча, дзе, на іх думку, робіцца "Астравецкі веснік".

Раніцай да жытла лідэра грамадзянскай ініцыятывы "Астравецкая атамная – гэта злачынства" Міколы Уласевіча прыйшлі міліцыянты з панятымі. Яны аглядзелі пакоі і сфатаграфавалі аргтэхніку. Спроба зладзіць дагляд жылога памяшкання актывістаў грамадзянскай ініцыятывы была 6 лютага.

Як стала вядома Івану Круку, пракурор Астравецкага раёна Аляксандр Мартынчык даў ордэр на дагляд жылога памяшкання ў сувязі з выхадам у рэгіёне першага нумара выдання "Астравецкі веснік". У газеце змешчаны матэрыялы, якія выкладаюць пункт погляду праціўнікаў будаўніцтва Астравецкай атамнай станцыі. Выданне з ствараецца сябрамі ГІ "Астравецкая атамная – гэта злачынства" і выходзіць накладам 299 асобнікаў, што цалкам адпавядае заканадаўству.

Гэта псіхалагічны прэсінг на нас, каб мы спынілі дзейнасць па інфармаванню насельніцтва пра небяспеку АЭС для нашай зямлі. Астравеччына − унікальны край для турызму і адпачынку. Будаўніцтва АЭС ставіць усё гэта пад пагрозу, – упэўнены Іван Крук.

Мясцовыя ўлады ўсяляк перашкаджаюць правядзенню антыядзернай кампаніі на Астравеччыне. Актывісты шматкроць звярталіся з просьбай аб дазволе правесці пікеты і сустрэчы з грамадскасцю, але заўсёды атрымлівалі адмову. Мясцовая праўладная прэса адмаўлялася друкаваць матэрыялы сябраў ГІ, у якіх было крытычнае стаўленне да будаўніцтва АЭС у рэгіёне.

поделиться

Новости по теме

    Ціск на астравецкага актывіста

    Актывіст Руху "За Свабоду" Іван Крук з Астраўца паскардзіўся на неправамерныя дзеянні міліцыянтаў і супрацоўнікаў дзяржбяспекі ў абласную, Генеральную пракуратуру і Гродзенскае УКДБ.подробности

Новости партнёров