Міліцыя двухсэнсоўна адказала актывістам


Кіраўнік Мастоўскага РАУС паведаміў, што дактыласкапія дабраахвотная, але і позвы цалкам законныя.

Начальнік упраўлення унутраных спраў Мастоўскага раёну сп. Алесюк адказаў актывістам ПАГА Рух "За Cвабоду", што дактыласкапія грамадзян праводзіцца ў адпаведнасці з "Законам аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі". Працэдура мае добраахвотны характар. У той жа час, па словах галоўнага мастоўскага міліцыянта, позвы аформленыя па стандартнай форме і ў адпаведнасці з КПК РБ.

Сябра Рады ПАГА Рух "За Cвабоду" Алесь Зарамбюк кажа, што, у прынцыпе, задаволены адказам:


Маючы канкрэтную пазіцыю Мастоўскага РАУС на руках, мы можам патлумачыць кожнаму мастаўчаніну, што не варта нервова рэагаваць на атрыманыя позвы, бо працэдура дактыласкапіі з'яўляецца дабраахвотнай, што ў чарговы раз пацвердзіў кіраўнік Мастоўскага РАУС Віктар Алесюк. Мы задаволены адказам, таму што заўжды трэба знаходзіць кампраміс з усімі структурамі, як грамадскімі так і ўладнымі. Варта і надалей імкнуцца зрабіць жыццё жыхароў нашага горада больш бяспечным, а крокі міліцыі ў дачыненні да іх законнымі і зразумелымі.



Нагадаем, 12 лютага актывісты Руху накіравалі ў РУУС зварот, у якім патрабавалася патлумачыць прычыны масавага выкліку жыхароў г. Масты позвамі для правядзення дактыласкапіі ў памяшканні Мастоўскага РАУС. Актывістаў цікавіла, чаму мужчынскаму насельніцтву горада Масты пры гэтым незаконна пагражалі прымусовым прывадам у выпадку няяўкі, а таксама крымінальнай адказнасцю ў выпадку адмовы ў дачы паказанняў.

поделиться

Новости по теме

Новости партнёров